Навiны
Сталі вядомыя падрабязнасці расследавання крымінальнай справы аб нападзенні на міліцыянера ў Беразіно
Галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь устаноўлены абставіны грамадска небяспечных дзеянняў, учыненых 47-гадовым жыхаром Беразіно.
Беларусь і Расія плануюць распрацаваць 40 новых стандартаў у сферы станкабудавання
Беларусь і Расія плануюць распрацаваць 40 новых стандартаў у сферы станкабудавання. Гэта абмяркоўвалася на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алены Маргуновай і кіраўніка прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Андрэя Дудкіна, паведамляе БелТА.
Нацыянальны банк і Расфінманіторынг развіваюць супрацоўніцтва
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і Федэральная служба па фінансавым маніторынгу Расійскай Федэрацыі (Расфінманіторынг) дамовіліся аб больш цесным узаемадзеянні ў сферы супрацьдзеяння адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму.
Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Татарстана
Гэты расійскі рэгіён з’яўляецца шматгадовым гандлёвым партнёрам Беларусі. Рэалізаваны дзясяткі сумесных праектаў у прамысловасці, нафтахіміі, сельскай гаспадарцы, транспартнай сферы. Пытанняў узаемнага інтарэсу становіцца больш, а таму ёсць куды рухацца далей. Пашырэнне супрацоўніцтва і новыя сумесныя ініцыятывы абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці. Размова выйшла далёка за межы эканомікі. Аляксандр Лукашэнка і Рустам Мініханаў удзялілі ўвагу пытанню захавання гістарычнай памяці, патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, спартыўным дасягненням і культурным праектам.
Усходні гараскоп на наступны тыдзень
Авен. Інфармацыйныя патокі ператвораць тыдзень у інтэлектуальны лабірынт, з якога вы выйдзеце ўзбагачаным. Кароткая паездка абернецца каскадам карысных дзелавых кантактаў. На працоўны стол ляжа дакумент, які запатрабуе імгненнага пераключэння паміж мовай лічбаў і творчасцю. Партнёр здзівіць сталёвым спакоем у сітуацыі, дзе вы чакалі навальніцы, і гэта выкліча новы віток павагі.
Алейнік: Беларусь і Расія ўмацоўваюць абаронны патэнцыял на фоне ваенна-палітычнай сітуацыі на Захадзе
Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» пройдзе з 22 па 24 мая
Выхадныя ў беларускім Паазер’і
Расія звернецца ў ААН і АБСЕ ў сувязі з украінскай атакай на каледж у Старабельску
Упаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Яна Лантратава заявіла, што рыхтуе зварот прадстаўнікам ААН і АБСЕ у сувязі з начной атакай УСУ на навучальны корпус і інтэрнат Старабельскага прафесійнага каледжа ў ЛНР. Аб гэтым інфармуе БелТА.
Навучэнцы, якія ляцелі на алімпіяду ў Мінск з Уладзівастока, аказалі дапамогу жанчыне на борце самалёта
Каманда Уладзівастоцкага базавага медыцынскага каледжа, якая ляцела ў Мінск на міжнародную алімпіяду сярод навучэнцаў медыцынскіх каледжаў з выкарыстаннем інтэрактыўных лічбавых распрацовак, аказала медыцынскую дапамогу жанчыне на борце самалёта, паведамляе БелТА.
У Мінску праходзіць форум жанчын-прадпрымальнікаў Саюзнай дзяржавы
Учора ў сталічным кінатэатры «Масква» стартаваў двухдзённы форум, які праводзіцца ў рамках рэспубліканскага плана мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года беларускай жанчыны. Яго арганізатары — Мінэканомікі, Мінгарвыканкам, Беларускі саюз жанчын.