Навiны
На форуме «Зроблена ў Беларусі» ў Пекіне падпісаны кантракты на больш як $70 млн на пастаўку прадукцыі АПК
На прэзентацыйным форуме «Зроблена ў Беларусі» ў Пекіне падпісана 15 кантрактаў на пастаўку прадукцыі АПК, паведамляе БелТА.
У Год беларускай жанчыны ФПБ арганізуе тэматычныя форумы, юрыдычныя кансультацыі і праграмы аздараўлення
У Год беларускай жанчыны ва ўсіх рэгіёнах краіны Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі правядзе тэматычныя форумы і панэльныя дыскусіі, круглыя сталы і майстар-класы, спартыўныя і творчыя ініцыятывы і нават распрацаваны тэматычныя турыстычныя маршруты і праграмы аздараўлення.
У Мінску пройдзе сімпозіум «Пісьменнік і час»
Традыцыяй стала правядзенне ў межах праграмы Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час». Сёлета ён пройдзе 17-18 сакавіка.
Надбаўкі, жыллё, навучанне: сацыяльныя гарантыі становяцца інструментам прыцягнення спецыялістаў у ЖКГ
Вынікі работы за 2025 год і задачы на 2026-ы абмеркавалі на пасяджэнні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання.
Як прасоўваецца ўкараненне лічбавага беларускага рубля? Адказалі ў Нацбанку
Як прасоўваецца ўкараненне лічбавага беларускага рубля, расказаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка падчас сумеснага пасяджэння палат Нацыянальнага сходу, перадае БелТА.
Больш за 80 разоў прафсаюзы абаранялі інтарэсы работнікаў у судах у 2025 годзе
Такія даныя былі агучаныя на пасяджэнні прэзідыума Савета ФПБ. У штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра сёння прааналізавалі работу прававой інспекцыі працы, а таксама прынялі шэраг рашэнняў па ўдасканаленні гэтага напрамку.
Дыялог замест спрэчкі: як прафсаюзныя юрысты вырашаюць працоўныя пытанні на месцах
Штомесяц толькі ў рамках прафсаюзных выязных прававых прыёмаў па юрыдычную кансультацыю або дапамогу ў вырашэнні працоўнай спрэчкі да юрыстаў ФПБ звяртаюцца ў сярэднім 500 чалавек.
20 работнікаў атрымалі званне «Майстар Мінскай вобласці — 2025»
Урачыстая цырымонія адбылася ў Дзяржынскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Арганізатарам выступае Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў пры падтрымцы Мінскага аблвыканкама.
Паставы прымаюць эстафету культурнай сталіцы Беларусі
Урачыстае адкрыццё рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі — 2026» адбудзецца ў Паставах 27 лютага. Гэта акцыя праводзіцца ў нашай краіне з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія атрымліваюць ганаровы статус, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі іх самабытнасці, развіцці і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы жыхароў, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.
Экскурсія па карце: што вы ведаеце аб малой радзіме?
Беларусь — гэта не толькі Мінск, Брэст ці Гродна. Сапраўдная краіна — у тысячах аграгарадкоў і маленькіх вёсак, якія былі раскіданыя па ўсёй карце. Недзе там археолагі знаходзяць стаянкі першабытных людзей, у іншых месцах захаваліся палацы, пра якія не пішуць у даведніках, а назвы некаторых паселішчаў здольныя здзівіць мацней за замежныя курорты.