Навiны
Не спяшайцеся зарабляць на крыпце. Працадаўцамі могуць быць аферысты
Пра тое, як інтэрнэт-ашуканцы маскіруюцца пад паспяховых трэйдараў і падманваюць наіўных карыстальнікаў, расказаў начальнік начальнік аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Партызанскага РУУС Мінска Дзмітрый Андалюкевіч.
Сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку склаў Br 2613,5
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў красавіку 2025 года склала Br 2613,5, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Пяціметровая змяя праглынула нямецкую аўчарку ў Пуэрта-Рыка
Пяціметровая змяя праглынула дзесяцімесячную нямецкую аўчарку ў горадзе Наранхіта, размешчаным у цэнтральнай частцы вострава Пуэрта-Рыка, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
Будучае літаратурнай казкі абмеркавалі літаратары падчас круглага стала
Cустрэчы пісьменнікаў і чытачоў заўсёды натхняюць! Калі ж да творцаў далучаюцца навукоўцы, педагогі і прадстаўнікі кніжнага гандлю, абмеркаванне сучаснага літаратурнага працэсу яшчэ больш спрыяе з’яўленню цікавых ідэй і канструктыўных творчых стратэгій. Такой адметнай сустрэчай стаў адкрыты круглы стол «Сучасная літаратурная казка: суадносіны традыцый фальклору і літаратуры», які адбыўся ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі.
На сонцы адбылася ўспышка самага высокага класа — Х
На сонцы адбылася ўспышка самага высокага класа, паведамляе ТАСС.
Творчасць Юркі Гаўрука заслугоўвае таго, каб нашчадкі чыталі і перачытвалі яе
Адзін з самых слынных беларускіх перакладчыкаў — Юрка Гаўрук — аўтабіяграфію назваў «І сонца, і хмары». Пачаў яе так: «Аглядаючыся на сваё жыццё праз 60 гадоў, дзіву даешся, да чаго ўсё ж трывалая істота — чалавек <...>». Усё ў гэтых словах праўдзіва. Рана заявіў пра сябе.
У Лаяне — «царства дрэвападобных півоняў»
Іх культываванне пачалося ў часы дынастыі Суй.
Алесь Камароўскі: Творчы шлях сапраўды можна параўнаць з лесам
Жыццярадасны, усмешлівы, вясёлы, з жартамі і пажаданнямі — такі пісьменнік Алесь Камароўскі, які загадвае фірменныя загадкі, рыфмуе з ходу, цытуе з імпэтам на памяць Якуба Коласа, Петруся Броўку і іншых майстроў пяра, натхняецца казкамі і ведае «плытагонныя» словы. А ўся справа ў яго непаўторнай малой радзіме — вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна, якая выпусціла ў свет шматлікіх выдатных творцаў, сярод якіх і Якуб Колас. Класік садзейнічаў будаваць Мікалаеўшчынскую школу, у якой вучыўся Алесь Камароўскі. Але ўрэшце вучні самі становяцца настаўнікамі, зведаўшы смак і горыч жыцця і адлюстраваўшы гэта ў сваіх творах. Дбайны нашчадак Коласа, Алесь Камароўскі працягвае слоўныя традыцыі, праслаўляючы родную Мікалаеўшчыну і сеючы зярняты літаратурных дасягненняў Беларусі. Чым растлумачыць пладавітасць гэтай зямлі і яе сыноў? Адказ — у гутарцы з Алесем Камароўскім.
Беларуская дэлегацыя на чале з Сергяенкам наведае 25-28 мая з афіцыйным візітам Егіпет
Па запрашэнні старшыні Палаты прадстаўнікоў Арабскай Рэспублікі Егіпет Ханафі Алі аль-Гебалі 25-28 мая адбудзецца афіцыйны візіт старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сергяенкі ў Арабскую Рэспубліку Егіпет. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.