Top.Mail.Ru

Навiны

Мінпрыроды ўстанавіла нарматывы дапушчальнай нагрузкі на асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі
180

Мінпрыроды ўстанавіла нарматывы дапушчальнай нагрузкі на асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі

Нарматывы дапушчальнай нагрузкі на асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі ўстаноўлены пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 17 лютага 2026 года № 4. Дакумент афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


На Віцебшчыне ўкараняюць новую меру падтрымкі маладых сем’яў — пракат тавараў для нованароджаных
270

На Віцебшчыне ўкараняюць новую меру падтрымкі маладых сем’яў — пракат тавараў для нованароджаных

У Віцебскай вобласці пачнуць адкрываць пункты пракату прадметаў першай неабходнасці для нованароджаных. Такая мера заклікана дапамагчы маладым сем’ям зэканоміць на куплі рэчаў, якія патрэбны толькі першыя месяцы жыцця дзіцяці. Ініцыятыву анансавала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка на выніковай калегіі ведамства, паведамляе SB.by.

У Лагойску зацвердзілі новага кіраўніка райвыканкама

У Лагойску зацвердзілі новага кіраўніка райвыканкама

Падчас пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася ў Лагойскім райвыканкаме 4 сакавіка, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка прадставіў новага кіраўніка Лагойскага раёна — Сяргея Зубеля. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінскага аблвыканкама.

Прыклад бабуль, дзядуль і бацькоў — найлепшая прафарыентацыя
457

Прыклад бабуль, дзядуль і бацькоў — найлепшая прафарыентацыя

Адкрытае акцыянернае таварыства «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат», адзіны ў Беларусі вытворца сульфатнай бялёнай цэлюлозы, з’яўляецца буйнейшым экспарцёрам, які выпускае гофракардон, гофраскрыні і паперу з першасных валокнаў. У 2020-м тут быў запушчаны сучасны завод па вытворчасці сульфатнай бялёнай цэлюлозы магутнасцю 400 тысяч тон за год. Вядома, што высокія паказчыкі дзейнасці прадпрыемства — гэта вынік зладжанай работы ўсяго калектыву, значную частку якога складаюць працоўныя дынастыі. Адна з іх — сямейная дынастыя Нікіценкаў — Сінкевіч — Махонькаў — Фаміной.

Сям’я або кар’ера? Што важней для беларусак, расказала сацыёлаг
321

Сям’я або кар’ера? Што важней для беларусак, расказала сацыёлаг

Прыярытэт сям’і ў жыцці беларускай жанчыны пацвярджаюць даныя рэспубліканскага маніторынгу грамадскай думкі, праведзенага Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі ў 2025 годзе. Пра гэта паведаміла навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Алеся Салавей.


На Аўгустоўскім канале абнаўляюць шлюз «Дамброўка»
236

На Аўгустоўскім канале абнаўляюць шлюз «Дамброўка»

У абноўленым выглядзе паўстане ў будучым турыстычным сезоне адзін з самых вядомых шлюзаў на Аўгустоўскім канале — «Дамброўка», паведамілі БелТА ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.


У Бабруйску дэпутаты абмеркавалі тэму занятасці і рынку працы

У Бабруйску дэпутаты абмеркавалі тэму занятасці і рынку працы

Пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшло з удзелам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай на базе ААТ «Белшына».

Унёсак прадстаўніц прыгожага полу ў станаўленне беларускай дзяржаўнасці — неацэнны

Унёсак прадстаўніц прыгожага полу ў станаўленне беларускай дзяржаўнасці — неацэнны

Прэзентацыя інтэрактыўнага праекта «Дыялог эпох у жаночых лёсах: ад першых да перадавых» адбылася напярэдадні 8 Сакавіка ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Выстаўка дазваляе акунуцца ў гісторыю лёсаў выдатных жанчын Беларусі, якія сталі першымі ў сваіх прафесіях і зрабілі значны ўнёсак у развіццё краіны.

Год беларускай жанчыны ў рытме спорту. Старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба аб маштабным праекце і сюрпрызах новага сезона

Год беларускай жанчыны ў рытме спорту. Старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба аб маштабным праекце і сюрпрызах новага сезона

Маштабны праект «Спорт для ўсіх» ужо вядомы многім беларусам: у 2025 годзе да яго далучыліся тысячы чалавек. Пад адкрытым небам, пры любым надвор’і яны прыходзілі на бясплатныя трэніроўкі па фітнесе, зумбе, ёзе, удзельнічалі ў забегах, гулялі ў настольны тэніс і шахматы. Ініцыятыва настолькі спадабалася прыхільнікам здаровага спосабу жыцця, што варыянта не прадаўжаць яе проста не было. Якім будзе новы сезон праекта і што прапануе «Спорт для ўсіх» прадстаўніцам прыгожага полу ў Год беларускай жанчыны, у эксклюзіўным інтэрв’ю БелТА расказаў старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка.


Падзяка за вернасць справе

Падзяка за вернасць справе

Ёсць сярод нас жанчыны, якіх называюць вернымі. Яны не пройдуць міма чужой праблемы, змогуць далікатна прамаўчаць, калі трэба, і рашуча выказацца ў абарону дабра, падтрымаць безабароннага, не сагнуцца перад складанасцямі. Так можна сказаць пра Валянціну Рагоўскую. Больш за 20 гадоў яна ўзначальвала Гомельскі абласны драмтэатр. Пры ёй калектыў атрымаў званне Заслужанага, тры артысты сталі народнымі, пачалі праводзіцца славянскія тэатралізаваныя сустрэчы, зарадзіліся новыя фестывалі ў розных раёнах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю