
Прафсаюзы ўкараняюць новыя падыходы па кантролі за аховай працы ў сельскай гаспадарцы
Удасканаленне работы па ахове працы, умацаванне працоўнай і вытворчай дысцыпліны, стварэнне ўмоў для высокапрадукцыйнай і бяспечнай працы ў сельгасарганізацыях — гэтыя пытанні абмяркоўваліся сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе, арганізаваным Федэрацыяй прафсаюзаў сумесна з галіновым прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу. Мерапрыемства, якое сабрала каля 100 чалавек з розных рэгіёнаў, адбылося на пляцоўках сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гомельшчыны — «Эксперыментальная база «Крынічная» і «Мазыртэхсэрвіс».

Віртуальныя пакупкі стануць больш бяспечнымі
У нашай краіне ўносяцца змяненні ў правілы ажыццяўлення аперацый з плацежным праграмным дадаткам і іншымі плацежнымі інструментамі. Такое рашэнне ўступае ў дзеянне з 19 чэрвеня, паведаміла начальнік упраўлення электронных плацежных інструментаў Галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Вольга Антановіч.
Оперу «Арлеанская дзева» ўпершыню паставілі ў Вялікім тэатры Беларусі
У джынсах і з заплечникам — такой увасобіў галоўную гераіню рэжысёр-пастаноўшчык Георгій Ісаакян.

Чэмпіянат сярод ветэранаў парашутнага спорту праходзіць пад Віцебскам
У Віцебскім раёне з 17 па 21 чэрвеня праходзіць VI адкрыты чэмпіянат Беларусі па парашутным спорце сярод ветэранаў-парашутыстаў, ветэранаў баявых дзеянняў «Віцебск збірае сяброў». У спаборніцтвах прымаюць удзел каля 40 спартсменаў, паведамляе БелТА.

Тавараабарот Беларусі і Узбекістана за пяць гадоў павялічыўся ў 2,3 раза
Тавараабарот Беларусі і Узбекістана за пяць гадоў павялічыўся ў 2,3 раза. «Але перад краінамі стаіць амбіцыйная задача, пастаўленая нашымі кіраўнікамі дзяржаў, па павелічэнні ўзаемнага тавараабароту да $1 млрд у год», — сказаў намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка на пасяджэнні сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве Беларусі і Узбекістана.

Як не згубіцца ў лесе?
Штогод дзясяткі, калі не сотні беларусаў губляюцца ў лясах. Адны, паблукаўшы дзве-тры гадзіны, знаходзяць шлях дамоў самастойна. Іншых даводзіцца шукаць усім светам. Нярэдкія сітуацыі, калі лес прачэсваюць і ратавальнікі, і міліцыянеры, і леснікі, і жыхары навакольных вёсак, і валанцёры.

Мінскае «Дынама» можа згуляць з «Рыекай» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшла жараб’ёўка другога раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, паведамляе БелТА.

Спецыяльны аўтобусны маршрут арганізуюць да мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» 22 чэрвеня
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа да мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» будзе арганізавана дастаўка пасажыраў спецыяльным аўтобусным маршрутам. Пра гэта паведамляе ДП «Мінсктранс».

Аферысты ў якасці кур’ераў усё часцей выкарыстоўваюць сваіх жа ахвяр
Мала каго ўжо здольныя развесці на грошы гісторыі аб родзічах, якія трапілі ў аварыю. Аднак махляры прыдумваюць новыя схемы ашуканства. Апошняя тэндэнцыя — яны карыстаюцца недасведчанасцю людзей і іх гатоўнасцю дапамагчы прадухіліць злачынства.

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна адкрывае набор па дзвюх новых спецыяльнасцях
На факультэце прыродазнаўства з гэтага навучальнага года будуць рыхтаваць спецыялістаў па двух новых кірунках. Адзін з іх называецца «краіназнаўства і перакладчыцкая дзейнасць», другі — «мікрабіялогія», паведаміў рэктар ВНУ Юрый Голубеў.