Top.Mail.Ru

Навiны

Лукашэнка: Адносіны народаў Беларусі і Італіі з’яўляюцца прыкладам шчырага сяброўства

Лукашэнка: Адносіны народаў Беларусі і Італіі з’яўляюцца прыкладам шчырага сяброўства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Італіі з галоўным дзяржаўным святам — Днём абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў праходзіць у Польшчы

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў праходзіць у Польшчы

Мясцовая выбарчая камісія ўпершыню паведамляе аб парушэннях напярэдадні і падчас галасавання. 

Рыма Ханінава: Агульнымі намаганнямі мы здолеем паспрыяць збліжэнню нашых літаратур

Рыма Ханінава: Агульнымі намаганнямі мы здолеем паспрыяць збліжэнню нашых літаратур

З Рымай Ханінавай, паэтэсай, празаікам, літаратуразнаўцам з Элісты (Расійская Федэрацыя) добра знаёмы чытач газеты «Літаратура і мастацтва». Дачка беларускага партызана Мішы Чорнага, калмыцкага паэта Міхаіла Хонінава, які за ўдзел у партызанскім руху адзначаны ордэнам Чырвонага Сцяга, кнігі якога выходзілі і на беларускай мове, Рыма Міхайлаўна робіць неверагодна шмат для захавання гістарычнай памяці пра ваеннае ліхалецце. А нядаўна Ханінаву прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. 

Будучыня, заснаваная на традыцыях

Будучыня, заснаваная на традыцыях

Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» запрашае на выстаўку «Высокае неба». Праект знаёміць з работамі выкладчыкаў і студэнтаў кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У экспазіцыі прадстаўлены творы, выкананыя ў розных відах і тэхніках, якія адлюстроўваюць каштоўнасныя арыенціры грамадства.

Пасол: Кітай гатовы разам з Беларуссю захоўваць і развіваць чайную культуру
285

Пасол: Кітай гатовы разам з Беларуссю захоўваць і развіваць чайную культуру

Кітай гатовы разам з Беларуссю захоўваць і развіваць чайную культуру. Важнасць гэтага падкрэсліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань 31 мая на мерапрыемстве «Чай для гармоніі свету» у Мінску, паведамляе БелТА.
У Куньміне прадставілі звыш тысячы новых сартоў руж

У Куньміне прадставілі звыш тысячы новых сартоў руж

Усходняя эстэтыка і ландшафтныя варыяцыі.
Зямлю накрые моцная магнітная бура — на сонцы адбыўся найбуйнейшы выкід масы
280

Зямлю накрые моцная магнітная бура — на сонцы адбыўся найбуйнейшы выкід масы

Ноччу 31 мая ў 03:05 па мінскім часе арбітальныя спадарожнікі зафіксавалі магутную сонечную ўспышку класа M8.2. Ўспышка доўжылася больш за тры гадзіны і суправаджалася выкідам каранальнага рэчыва, які накіраваны прама да зямлі, паведамілі ў лабараторыі сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў (ІКІ) і Інстытута сонечна-зямной фізікі (ІСЗФ) РАН. 


Васіль Зуёнак спалучае зямное і космічнае ў сваёй творчасці

Васіль Зуёнак спалучае зямное і космічнае ў сваёй творчасці

Артыкул пра Васіля Зуёнка, змешчаны ў першай кнізе тома 4 «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя», пачынаецца такімі словамі: «Васіль Зуёнак — адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў пакалення „шасцідзясятнікаў“, на плечы якіх сёння надзейна абапіраецца ўвесь шматярусны гмах нацыянальнай літаратуры. Яны здолелі з немалым поспехам праявіць сябе ва ўсіх яе відах і жанрах — ад паэзіі да прозы і драматургіі ўключна. Лёс гэтага пакалення ў многім драматычны і нават трагічны — жорсткая, кровапралітная вайна, пасляваенныя нягоды <...> Нягледзячы на ўсе цяжкасці, на часы ідэалагічнай „замарозкі“, якія ў многім адмоўна адбіліся на іх літаратурна-мастацкім станаўленні, ім удалося стварыць мастацкія каштоўнасці, прызнаныя як на радзіме, так і далёка за межамі Беларусі». 

Кароль: Узровень ведаў і матываванасці абітурыента можна ацаніць пры комплексным падыходзе

Кароль: Узровень ведаў і матываванасці абітурыента можна ацаніць пры комплексным падыходзе

Узровень ведаў і матываванасці абітурыента можна ацаніць пры комплексным падыходзе. Пра гэта заявіў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль, паведамляе БелТА.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю