
Больш за 13 тыс. кватэр пабудавалі ў Беларусі ў студзені-маі
У Беларусі ў студзені — маі гэтага года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 13 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1338,1 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Белстат.

У вёсцы Пінскага раёна ўвялі каранцін з-за шалёнай лісы
У в. Вяляцічы Пінскага раёна ўвялі каранцін з-за хворай на шаленства лісы, паведамляе БелТА са спасылкай на Пінскі райвыканкам.

Лукашэнка: Беларусь была і застаецца прыхільнікам еўразійскай інтэграцыі
Беларусь была і застаецца перакананым прыхільнікам паглыблення еўразійскай інтэграцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 чэрвеня на нарадзе па падрыхтоўцы пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Еўразійскага эканамічнага форуму, перадае БелТА.

Мастак у чацвёртым пакаленні служыць у інспекцыі па справах непаўналетніх
Нягледзячы на летнія канікулы, работы ва ўчастковых інспектараў па справах непаўналетніх менш не стала, калі не наадварот. Участковы інспектар па справах непаўналетніх Ленінскага РУУС г. Мінска лейтэнант міліцыі Кірыл Кандратовіч з той жа рэгулярнасцю, як і падчас навучальнага года, наведвае дзіцячыя калектывы. Найперш для таго, каб папярэдзіць парушэнні і злачынствы сярод непаўналетніх. Летам узрастае рызыка трапіць у надзвычайную сітуацыю, а таму своечасова праведзеная гутарка, словы падтрымкі кампетэнтнага чалавека ў складанай сітуацыі вырашаюць многае.

Рыжанкоў расказаў аб падрыхтоўцы да Еўразійскага эканамічнага форуму ў Мінску
На Еўразійскі эканамічны форум, які пройдзе ў Мінску 26 чэрвеня, ужо зарэгістравана больш за 2 тыс. удзельнікаў з 29 краін, што сведчыць аб высокай цікавасці да мерапрыемства. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях падрыхтоўкі да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Еўразійскага эканамічнага форуму, перадае БелТА.

Удар па АЭС у Іране параўналі з Чарнобылем
Удар па атамнай электрастанцыі «Бушэр» у Іране можа прывесці да наступстваў, параўнальных з Чарнобыльскай катастрофай. Такое меркаванне ў ходзе Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму (ПМЭФ) выказаў кіраўнік «Расатама» Аляксей Ліхачоў.

Аляксандр Лукашэнка: «Беларусь была і застаецца перакананым прыхільнікам паглыблення еўразійскай інтэграцыі»
На нарадзе ў Прэзідэнта абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Еўразійскага эканамічнага форуму.

Міжпарламенцкае і рэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана дае добрыя вынікі
Аб гэтым ішла размова падчас сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызстана ў Беларусі Эрболам Султанбаевым.

Амаль дзве тысячы легкавушак стаяць у чэргах на граніцы Беларусі з ЕС
Больш за 3,2 тысячы легкавых і грузавых аўтамабіляў стаяць у чэргах на мяжы Беларусі з суседнімі краінамі ЕС, гэта вынікае з дадзеных беларускага Пагранкамітэта.

Катлеты больш небяспечныя, чым здаецца: мірная вячэра абярнулася крымінальнай справай
Застолле ў Баранавіцкім раёне скончылася для мясцовай жыхаркі непрыемнымі наступствамі, пра гэта расказалі ў ДКСЭ.