Навiны
Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Бераставіцкім раёне
У Бераставіцкім раёне два чалавекі загінулі ў ДТЗ, паведамілі БелТА ў МУС.
Беларусь на пляцоўцы АБСЕ заклікала Захад адмовіцца ад маніпулявання праваабарончай праблематыкай
Дыпламаты пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене 3 ліпеня пракаменціравалі заяву ад імя шэрага заходніх краін, зачытаную кіраўніком нямецкай дэлегацыі. Аб гэтым пведамляе БелТА.
Дэпутаты правялі сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці і бізнэс-супольнасці ЗША
99% насельніцтва Беларусі можа дазволіць сабе здаровае харчаванне
У Мінску стартаваў Рэспубліканскі фестываль творчасці ветэранскіх калектываў
Арганізатарамі фестывалю «Не старэюць душой ветэраны» выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў.
У Ташкенце і Мінску ўзгадваюць вызваліцеля Беларусі
Беларуская і ўзбекская паэтычная моладзь паядналася, каб адзначыць юбілей узбекскага паэта Султана Джуры, які загінуў на Гомельшчыне ў Вялікую Айчынную вайну.
Новы стадыён адкрылі ў Ельску
Стадыён «Каралін» пры Ельскай раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе адкрылі 30 чэрвеня ў райцэнтры, перадае БелТА.
Еўдачэнка вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Нідэрландах
Андрэй Еўдачэнка вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у арганізацыі па забароне хімічнай зброі па сумяшчальніцтве ў сувязі з выхадам у адстаўку. Адпаведны ўказ № 257 падпісаў 30 чэрвеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Да Дня Незалежнасці запускаецца прамы аўтобус да «Лініі Сталіна»
У гонар святкавання Дня Незалежнасці 3 ліпеня будзе арганізаваны хуткасны аўтобусны маршрут № 948Э да гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна». Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт прадпрыемства «Мінсктранс».
На заключным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў другой сесіі дэпутаты прынялі два законапраекты
Праектам Закона «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці», разгледжаным у першым чытанні, узмацняецца адказнасць за незаконнае выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў. Змяненні закрануць Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.