Навiны
Штангіст Рагажынскі стаў бронзавым прызёрам юніёрскага чэмпіянату Еўропы ў рыўку
Беларускі штангіст Арцём Рагажынскі стаў прызёрам чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў і моладзі, які праходзіць у албанскім Дурэсе, паведамляе БелТА.
У Беларусі пенсіі і дапамогі ў лістападзе выплацяць загадзя
У сувязі з тым што Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі — святочны дзень, пенсіі і дапамогі будуць выплачаны загадзя, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Ехаў 182 км/г і сутыкнуўся з таксі. У СК расказалі пра ДТЗ, у выніку якога загінула сям’я з Расіі
Пенсіянерка пацярпела ў выніку ДТЗ у Мінску
79-гадовая пенсіянерка пацярпела ў выніку ДТЗ, паведамляе БелТА.
Мэр Уруапана ў Мексіцы быў застрэлены на вачах у дзясяткаў людзей
Мэр Уруапана (штат Мічаакан) у Мексіцы Карлас Альберта Манса Радрыгес быў застрэлены ў гістарычным цэнтры горада на вачах у дзясяткаў людзей, якія сабраліся на святкаванне Дня мёртвых. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Колькасць пасажыраў павялічылася на 102 % за год — гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»
Нядаўняе папаўненне Нацыянальнага авіяфлоту новымі далёкамагістральнымі самалётамі адкрыла магчымасці для пашырэння маршрутаў. Пра гэта паведамілі на тэлеканале СТВ.
Не вам казаць: чым болей гадоў, тым меней аднакласнікаў ды сяброў з дзяцінства
Адзін з іх аб’явіўся, на шчасце. Мы разгаварыліся, і паплылі ўспаміны: добрым словам згадалі многіх сваіх равеснікаў, землякоў, любімых настаўнікаў. І — гэта нязменна — старшыню калгаса. Ён быў паважаным кіраўніком, а ўжо чалавекам...
Помнік Змітраку Бядулю адкрылі на Усходніх могілках у Мінску
Помнік вядомаму беларускаму паэту, празаіку і мовазнаўцу Змітраку Бядулю адкрылі на Усходніх могілках у Мінску, перадае БелТА.
ХХХІ «Лістапад»: сталасць, падкрэсленая маштабам
Каля Палаца Рэспублікі пачалі збірацца людзі задоўга да адкрыцця — самыя нецярплівыя, тыя, хто ведае, што трэба заняць зручнае месца на другім паверсе, дзе арганізоўваюць «чырвоны дыванок», па якім праходзяць кінаартысты і госці фестывалю, перш чым зоймуць месцы ў зале. Сярод беларускай публікі, якая сочыць за «Лістападам», ужо склалася кола тых, хто вельмі любіць вось такія мерапрыемствы з удзелам значных і пазнавальных асоб (іх запрашэнне сведчыць не толькі пра ўзровень, але і пра пэўную скіраванасць), а таксама прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны: Мінскі міжнародны кінафестываль — гэта маштабны праект, вялікую ўвагу якому ўдзяляюць на дзяржаўным узроўні. Так было заўсёды, але цяпер дзяржаўны кірунак і размах падкрэслены надзвычай вялікай праграмай. Яшчэ крыху — і гэта можа будзе лічыць культурнымі кінагульнямі, накшталт Алімпійскіх.
Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2026 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 385, якім зацверджаны найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2026 год. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Галоўная мэта — забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і павышэнне дабрабыту насельніцтва.