Навiны
Макрон: Францыя ў верасні прызнае палесцінскую дзяржаву
Французскі лідэр Эмануэль Макрон заявіў, што Францыя афіцыйна прызнае палесцінскую дзяржаву ў верасні на сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Йорку. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Гастраэкафестываль «Палескі ўюн» пройдзе 2 жніўня ў Пінскім раёне
Фестываль «Палескі ўюн» — гэта гастранамічнае і экалагічнае мерапрыемства, які ўжо стаў традыцыйным.
Абмежаванні на наведванне лясоў зняты ва ўсіх раёнах Беларусі
Ва ўсіх раёнах Беларусі зняты абмежаванні на наведванне лясоў. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 7 раёнах Беларусі
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 7 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Як, збіраючы ягады ў лесе, не «назбіраць» штрафу
У МУС нагадалі аб правілах бяспекі пры зборы ягад і грыбоў у лесе
Аляксандр Кулік правёў штаб па распрацоўцы бураломаў пасля стыхіі
Магілёўшчына працягвае аднаўляцца пасля ўрагану. У чацвер, 17 ліпеня, абласны цэнтр наведаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік і на месцы азнаёміўся з маштабамі нанесенай непагаддзю шкоды. Па краіне ад шквалістага ветру пацярпела парадку 3,5 тысячы гектараў лесу, 2,5 тысячы з іх падлягаюць суцэльным санітарным высечкам. У прыватнасці па Магілёўскім лясгасе — каля 1500–1700 гектараў — амаль мільён кубаметраў драўніны. Усяго ў Магілёўскай вобласці пацярпела больш за 2,5 тысячы гектараў лесу. Для параўнання — у Мінскай вобласці — да 200 гектараў, у Віцебскай — каля 70.
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі
У Таджыкістане рыхтуецца анталогія беларускай літаратуры
У Беларусі і Таджыкістана склаліся добрыя літаратурныя адносіны. У мінулыя гады ў Душанбэ выйшаў шэраг кніг з творамі беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на таджыкскую мову. Гэта – проза і паэзія Мікалая Чаргінца, Алеся Бадака, Юрыя Сапажкова, Міколы Мятліцкага, Георгія Марчука, іншых літаратараў нашай краіны. Зараз таджыкскія сябры беларускай літаратуры рыхтуюць анталогію сучаснай беларускай літаратуры.