Навiны
Творчы запавет мастакоў-блакаднікаў
Праект «Пушкін. Вайна. Блакада», створаны як даніна памяці мастакам-блакаднікам і франтавікам-ленінградцам, дэманструецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Планшэтная выстаўка арганізавана Усерасійскім музеем А. С. Пушкіна і накіравана на асвятленне трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны праз жыццёвыя гісторыі творцаў-сведкаў.
Жыццё ў кераміцы
Праект-даследаванне керамікі як жывога працэсу працуе ў галерэі DK. Выстаўка «Зрушэнне» Алёны Ліпінскай і Сяргея Арышчэнкі прапануе наведвальнікам паглыбіцца ў чароўны свет керамікі, дзе звычайная матэрыя змяняе форму і сэнс знаёмых прадметаў побыту, якія выходзяць за межы ўтылітарнасці і становяцца мастацтвам.
Часовая экспазіцыя «Адзінства народаў — залог Вялікай Перамогі» прадстаўлена ў холе Савета Рэспублікі
Адзін подзвіг на ўсіх
Што аб'ядноўвае розныя народы?
Уладзімір Гладкоў на мінулым тыдні прадставіў у галерэі «Універсітэт культуры» выстаўку «Сувязная ніць». У сваім жывапісе, апроч іншага, мастак дэманструе сувязь паміж рознымі народамі, распавядае пра іх культурныя здабыткі як пра адзін — усеагульны, сусветны. Пазнаёміцца з творчасцю аўтара можна да 22 красавіка.
Як мацярынства мяняе жанчыну?
Незвычайны праект, прысвечаны самай сакральнай частцы жыцця жанчыны — мацярынству, — працуе ў музеі-майстэрні Заіра Азгура. Адзінаццаць беларускіх мастачак прадставілі свае інтэрпрэтацыі на тэму жаночай долі і прызначэння, паднялі шэраг важных і актуальных пытанняў, дакрануліся да самай інтымнай і далікатнай тэмы.
Музей-запаведнік «Нясвіж» падрыхтаваў выстаўку да 120-годдзя Міхаіла Сеўрука
У Нацыянальным гiсторыка-культурным музеi-запаведнiку «Нясвiж» зараз праходзiць выстаўка жывапiсу i графiкi «Дакрануцца да невядомага», якая прысвечана 120-гадоваму юбiлею беларускага мастака Мiхаiла Сеўрука. У экспазiцыю ўвайшлi творы з фондаў музея-запаведнiка: графiчныя лiсты, выкананыя ў розных тэхнiках эстампа, — лiтаграфii, афорта, лiнагравюры, ксiлаграфii i сухой iголкi, а таксама ёсць унiкальная графiка алоўкам, жывапiс алеем, акварэллю i гуашшу.
Белагра пройдзе на новай пляцоўцы
Як паведамляюць арганiзатары, месцам яго правядзення стане сталiчны Мiжнародны выставачны цэнтр па адрасе П. Мядзелкi, 24. А час правядзення традыцыйнага маштабнага дзейства запланаваны на пачатак чэрвеня.
У Савеце Рэспублікі адбылося адкрыццё выстаўкі «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах»
Гэта выстаўка заснавана на матэрыялах унікальнага інтэрнэт-праекта Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва «Партызаны Беларусі». На ёй прадстаўлены ўнікальныя гістарычныя фатаграфіі часоў Вялікай Айчыннай вайны, узнагародныя лісты і баявыя характарыстыкі партызан і падпольшчыкаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай. Гэтыя дакументы раскрываюць подзвігі і заслугі канкрэтных партызан, расказваюць аб партызанскіх фарміраваннях і іх баявых сутыкненнях з акупантамі.
Інклюзіўная выстаўка працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі
Дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі (Расійская Федэрацыя, Санкт-Пецярбург) і Нацыянальны мастацкі музей у рамках святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі прадставілі выстаўку тактыльных карцін «Нябесныя ахоўнікі». Экспазіцыя, змешчаная ў зале старажытнабеларускага мастацтва галоўнага корпуса НММ, знаёміць з серыяй твораў з выявамі праваслаўных святых.
Дзе знаходзіцца гід па гісторыі і культуры Беларусі?
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае мінчан і гасцей сталіцы на займальную выстаўку «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры», якая распавядае пра асноўныя этапы гістарычнага развіцця краіны, дае кароткую характарыстыку культурным здабыткам і прадстаўляе беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці.