Навiны
Чаму мы звяртаемся да гістарычнай памяці, што важней за лічбы і факты і ў чым наш шчыт
Супрацоўнікі агенцтва «Мінск-Навіны» і Адміністрацыі Прэзідэнта наведалі Палац Незалежнасці
Гэтым разам галоўную афіцыйную пляцоўку краіны наведалі супрацоўнікі агенцтва «Мінск-Навіны». У ліку гасцей — генеральны дырэктар, яго намеснікі, галоўныя рэдактары, карэспандэнты, SMM-спецыялісты і не толькі. Таксама на экскурсію ў Палац Незалежнасці 8 красавіка прыехалі супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта.
На 2025 год гранты Прэзідэнта Беларусі прызначаны 46 спецыялістам
У мінулым годзе гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі прызначаны 58 спецыялістам у галіне навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і маладзёжнай палітыкі. Учора леташнія атрымальнікі грантаў давалі справаздачу аб выніках навуковых даследаванняў. Адначасова на пасяджэнні рэспубліканскай камісіі, якую ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір КАРАНІК, былі разгледжаны кандыдатуры, якія вылучаюцца на атрыманне грантаў кіраўніка дзяржавы ў бягучым годзе.
Аб чым павінен дбаць новы ўрад, да якой парады варта прыслухацца Трампу, і што стане лакаматывам у развіцці адносін з М’янмай
Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.
Аляксандр Лукашэнка: Мы гатовы зрабіць для вас усё, што вы ўбачыце карыснага ў Беларусі
У Палацы Незалежнасці — замежныя госці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з фельдмаршалам і вярхоўным галоўнакамандуючым Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфам Белкасім Хафтарам. Лівійская дэлегацыя гэтымі днямі знаходзіцца ў Беларусі з мэтай наладжвання супрацоўніцтва з Беларуссю ў эканамічнай, гуманітарнай і сацыяльнай сферах.
З якімі пытаннямі звярталіся грамадзяне ў Адміністрацыю Прэзідэнта
На працягу апошніх чатырох гадоў у Беларусі адзначаецца тэндэнцыя штогадовага зніжэння агульнай колькасці зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Будаўніцтва новага жылля — адзін са спосабаў дзяржавы пакапаціцца аб людзях
Адзін з галоўных індыкатараў развіцця краіны — наяўнасць і колькасць у вялікіх і малых паселішчах будаўнічых кранаў. Калі ідзе будаўніцтва — гэта значыць, у краіне клапоцяцца аб людзях. Аб тым, каб у іх было жыллё, каб былі побач з жыллём сацыяльныя аб’екты і аб’екты сэрвісу. Калі ідзе будаўніцтва — значыць, развіваюцца і іншыя галіны эканомікі. Разам з дамамі, школамі, бальніцамі, магазінамі, гандлёвымі цэнтрамі дзяржава будуе свой моцны падмурак, які становіцца важнай апорай незалежнасці і суверэнітэту.
Што зменіцца на рынку арэнднага жылля?
З 1 студзеня ўступіў у дзеянне Указ Прэзідэнта ад 29 жніўня 2024 года № 344 «Аб субсідзіраванні юрыдычных асоб пры ўзвядзенні або набыцці жылых памяшканняў», якім прадугледжаны дадатковыя крыніцы фінансавання будаўніцтва і куплі арэнднага жылля. У Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва растлумачылі, што зменіцца на рынку арэнднага жылля.
Аляксандр Лукашэнка: «Духоўнасць і маральнасць — падмурак моцнай, незалежнай дзяржавы»
Урачыстая, прыгожая і кранальная традыцыя працягваецца. У святочныя калядныя дні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў спецыяльныя прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтваў і спецыяльную прэмію «Беларускі спартыўны Алімп».
Знаёмім з лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта
Ушаноўванне ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» стала традыцыяй суверэннай Беларусі