Навiны
Турыст упаў са сцяны форта пад Гроднам, калі рабіў сэлфі
Турыст упаў са сцяны форта пад Гроднам, калі рабіў сэлфі, яму дапамаглі кіроўца і міліцыянер, які праязджаў непадалёк. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На Гродзеншчыне людзі дапамагаюць адно аднаму
Не думаю, што хтосьці будзе спрачацца з тым, што беларусы ўжо адвыклі ад снежных зім. Хутчэй, так званая еўразіма стала нормай. Апошні магутны снегапад быў у 2021 годзе, калі на сінявокую абрынуўся «Ларс». Выдатна памятаю тую непагадзь! Я тады жыла ў прыватным сектары, снегу было па пояс у двары, а на хвіліначку мой рост 170 см. Тады мой дзень пачынаўся ў 5 раніцы з ачысткі двара. У шоку, канешне, была не толькі я. І вось праз 5 гадоў снег зноў вярнуўся ў Беларусь, але на гэты раз ён стаў не каменем спатыкнення, а нават у некаторым родзе аб’яднаў людзей. Але пра ўсё па парадку.
Валанцёры Чырвонага Крыжа адправіліся ў снежны патруль для дапамогі аўтааматарам у Гродне
Валанцёры каманды рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Гродзенскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа адправіліся ў снежны патруль па дарогах горада і яго ваколіцах, паведамілі БелТА ў абласной арганізацыі БЧК.
У Гродне прыбіраюць снег работнікі ЖКГ, арганізацый і вайскоўцы
У Гродне 86 адзінак спецыяльнай тэхнікі працуюць на прыборцы снегу на вуліцах горада, паведамілі БелТА ў гарадскім упраўленні ЖКГ.
У Гродзенскай вобласці ратавальнікі прыйшлі на дапамогу 11 аўтамабілям, якія захраснулі ў снезе
За мінулыя суткі супрацоўнікі МНС у Гродзенскай вобласці дапамаглі адбуксіраваць 11 захраслых у снезе аўтамабіляў, паведамілі БелТА ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
У Слонімскім раёне работнікі ЖКГ у жылым памяшканні сацыяльнага карыстання выявілі патроны
У Слонімскі РАУС ад гарадскога прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі паступіла паведамленне аб тым, што ў жылым памяшканні сацыяльнага карыстання яго работнікі знайшлі 20 патронаў, паведамляе БелТА.
У «Гроднаэнерга» ўкаранілі новы метад работы на паветраных лініях без адключэння спажыўцоў
Новы турбагенератар уключылі ў работу на Гродзенскай ЦЭЦ-2
На Гродзенскай ЦЭЦ-2 уключылі ў работу новы турбагенератар. Пра гэта БелТА праінфармавалі ў прэс-службе РУП «Гроднаэнерга».
Усе таямніцы мінулага захоўваюць календары. Пра што расказвае калекцыя старадаўніх выданняў Гродзенскага музея
Мы ўсё больш адыходзім у лічбавы фармат, аддаючы яму перавагу перад папяровымі крыніцамі інфармацыі. Але ёсць друкаваная прадукцыя, якая, нягледзячы на ўсе лічбавыя тэндэнцыі, не здае свае пазіцыі і становіцца асабліва актуальнай напярэдадні кожнага Новага года.
Добраўпарадкаванне краіны не заканчваецца разам з аднайменным годам
У гэтым пераконваешся кожны раз, калі на месцах размаўляеш аб тым, што зроблена. Падводзячы вынікі, кожны стараецца падзяліцца і планамі на будучыню. Як прыклад — дзве лакацыі ў розных кутках Беларусі, дзе кіраўнікі мясцовай улады расказалі, як прыгажэюць іх паселішчы.