Навiны
Хакеісты «Віцебска» выйгралі пяты матч запар у экстралізе
«Віцебск» прадоўжыў пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай экстралігі сезона-2025/26, паведаміла БелТА.
Пенсіянер, які атрымаў апёкі пры распальванні печы ў лазні ў Віцебску, памёр у бальніцы
Пенсіянер, які атрымаў апёкі пры распальванні печы ў лазні ў Віцебску, памёр у бальніцы. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.
Традыцыйныя «Каляды ў Задзвінні» прайшлі ў Віцебску
Больш за 600 пешаходаў прыцягнулі да адказнасці за выхадныя ў Віцебскай вобласці
За мінулыя выхадныя на дарогах Віцебскай вобласці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі больш за 600 пешаходаў, перадае БелТА.
Каля 3,5 тыс. дзяцей медыкаў Віцебскай вобласці збяруць навагоднія мерапрыемствы галіновага прафсаюза
Каля 3,5 тыс. дзяцей медыкаў Віцебскай вобласці збяруць навагоднія мерапрыемствы галіновага прафсаюза. Пра гэта БелТА паведамілі ў Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Запаветныя мары выхаванцаў Дзіцячага дома Віцебска звязаны з жыццём у сем’ях
«Дзед Мароз, я хачу дадому»... Амаль усе выхаванцы Дзіцячага дома горада Віцебска дзеляцца такімі запаветнымі жаданнямі з навагоднім чараўніком
Плённа супрацоўнічаюць бібліятэкары Пскова і Віцебска
Адлегласць ад Віцебска да Пскова складае па трасе 344 км. Дабрацца з аднаго горада ў другі можна крыху меней як за пяць гадзін. Пскоўская і Віцебская вобласці маюць агульную мяжу і вельмі актыўна супрацоўнічаюць у фармаце расійска-беларускага ўзаемадзяння. Існуе пагадненне аб супрацоўніцтве і паміж абласнымі бібліятэкамі — Віцебскай імя У. І. Леніна і Пскоўскай імя В. Я. Курбатава.
Віцебская вобласць далучылася да рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы»
Сёння, 23 снежня, атмасфера радасці і ўзнёсласці панавала ў Віцебскай абласной філармоніі, дзе працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, навагоднія фотазоны, святочныя экспазіцыі і адбылося ўшанаванне ветэранаў працы.
Пілоны з барэльефамі танкіста, пехацінца і лётчыка адноўлены на адным з найбуйнейшых воінскіх пахаванняў
Сёлета цэнтральным месцам святкавання 9 Мая ў Віцебскім раёне стаў воінскі мемарыял у аграгарадку Заронава. Напярэдадні ўрачыстасцяў, прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі, тут быў рэалізаваны праект грамадзянскай ініцыятывы «Захаваем для нашчадкаў памяць». Ён накіраваны на ўвекавечванне памяці савецкага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне насельніцтва на прыкладзе мужнасці і стойкасці байцоў Чырвонай Арміі, якія цаной сваіх жыццяў адстаялі свабоду і незалежнасць нашай краіны.
Абласное дабрачыннае навагодняе свята ў Віцебску сабрала амаль тысячу дзяцей
Год, які падыходзіць да завяршэння, быў плённым для ўстаноў адукацыі паўночнага рэгіёна. Завершана будаўніцтва двух дзіцячых садкоў у абласным цэнтры і Наваполацку, рамонт і рэканструкцыя шэрагу школ. Ён таксама адзначаны набыццём школьных аўтобусаў, мэблі, мультыбордаў і спартыўнага інвентару, абсталяваннем камп’ютарных класаў. Навучэнцы годна прадстаўлялі Віцебшчыну на прадметных алімпіядах, творчых конкурсах і фестывалях, спартыўных спаборніцтвах. 2025-ы стаў годам адкрыццяў, карысных і цікавых спраў.