Навiны
Прастор для вучобы і развіцця
Хутка на Зялёнай вуліцы Фаніпаля празвініць першы званок — 1 верасня ў новы будынак cярэдняй школы № 2 упершыню пойдуць вучыцца дзеці. Пра чаканні бацькоў і педагогаў, а таксама гатоўнасць установы да новага навучальнага года карэспандэнты «Звязды» даведаліся непасрэдна на месцы.
Праваахоўнікі затрымалі прадаўца і пакупніка наркотыкаў у Асіповічах
У Асіповічах праваахоўнікі затрымалі прадаўца і пакупніка наркотыкаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МУС.
Веласіпед як лекі. Чаму ўрачы рэкамендуюць круціць педалі
Рэгулярныя велапрагулкі — выдатны спосаб не толькі прыемна правесці час, але і ўмацаваць арганізм. Чым карысная язда на веласіпедзе і як прыступіць да трэніровак, расказала загадчыца Мінскага гарадскога цэнтра здароўя Сняжана Каўрыга, паведамляе «Минск-Новости».
Беларусь наведвае дэлегацыя інданезійскіх парламентарыяў
Гэта працяг стратэгічнага дыялогу паміж краінамі, які атрымаў дынамічнае развіццё дзякуючы візіту Прэзідэнта Інданезіі ў Мінск у ліпені і візіту міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Інданезію ў пачатку жніўня. Заканадаўчыя органы таксама адыгрываюць важную ролю ў працэсе ўсебаковага ўмацавання міждзяржаўных адносін. Пацвярджэнне гэтаму — сумеснае пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Рэспублікі Інданезія і групы двухбаковага супрацоўніцтва Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, якое адбылося ў Палаце прадстаўнікоў.
На Магілёўшчыне дэпутаты і сенатары абмеркавалі пытанні дэмаграфічнай бяспекі і ролю органаў мясцовага самакіравання
Удзельнікі выязной сесіі Магілёўскага аблсавета паглядзелі на прыкладзе Асіповіцкага раёна, як укараняецца ў жыццё дзяржпраграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021–2025 гады. Яны азнаёміліся з выставай-прэзентацыяй прадуктаў здаровага харчавання, якія ствараюцца асіповіцкімі прадпрыемствамі, ацанілі магчымасці Цэнтральнай раённай бальніцы. Установа аховы здароўя аснашчана сучасным абсталяваннем і, як запэўнівае яе кіраўніцтва, тут усё прадугледжана для дыягностыкі і паспяховага лячэння чалавека.
Кітабы — рукапісныя кнігі беларускіх татараў
На якой мове напісаны гэты тэкст? Можа, вы і здзівіцеся, але гэта — беларускі тэкст. Так, напісана гэта на беларускай мове. Прычым, не проста на беларускай, а на яе жывым размоўным варыянце XVI–XIX стагоддзяў. Гэта — рэальнасць культурнага феномена, вядомага як кітабы — святыя і свецкія кнігі татараў-ліпкоў.
Егіпет рыхтуецца да правядзення канферэнцыі па пасляваенным уладкаванні сектара Газа
Егіпет рыхтуецца да правядзення двухдзённай канферэнцыі па пытаннях аднаўлення сектара Газа ў пасляваенны перыяд. Заявіў кіраўнік егіпецкага МЗС Бадр Абдэль Аты.