Навiны
Якімі праектамі здзіўлялі фіналісты конкурснага адбору СТАРТЛАБ БДУІР
Навізна, актуальнасць, практычнасць — менавіта такімі якасцямі, на думку журы, павінны валодаць найлепшыя праекты штогадовага конкурсу навуковых і інавацыйных ідэй сярод навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Сёлета за права на рэалізацыю змагалася 20 перспектыўных ідэй. Аб падрабязнасцях некаторых з іх даведалася карэспандэнт «Звязды».
У Гомелі адбудзецца ІІІ Рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод работнікаў аховы здароўя Беларусі
Сем каманд з усіх рэгіёнаў краіны, уключаючы горад Мінск, а таксама медыцынскія ўстановы рэспубліканскага падпарадкавання будуць 30-31 кастрычніка змагацца за перамогу. Месцам правядзення спаборніцтваў стане гарадская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 6.
Нягледзячы на санкцыі і перашкоды, айчынная авіяцыя развіваецца, а бяспека пасажыраў застаецца адным з галоўных яе прыярытэтаў
У пачатку лістапада беларуская грамадзянская авіяцыя адзначае сваё прафесійнае свята. Гэта выдатная нагода зірнуць на адну з найбольш высокатэхналагічных, інавацыйных і навукаёмістых галін эканомікі, якая прадаўжае развівацца, мадэрнізавацца і заваёўваць давер пасажыраў па ўсім свеце.
У Магілёве чыноўніка прызналі вінаватым у злоўжыванні ўладай
Паводле інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці, судом Быхаўскага раёна завершаны разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара буйнога магілёўскага дзяржпрадпрыемства. Дзяржаўнае абвінавачанне па артыкуле аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў, якое прывяло да цяжкіх наступстваў, падтрымалі прадстаўнікі ведамства.
У Магілёве праходзіць II Беларуска-расійскі медыяфорум
Мерапрыемства атрымала назву «Вялікая Перамога — адзінства і памяць пакаленняў» і аб’яднала студэнтаў з 23 вышэйшых навучальных устаноў Саюзнай дзяржавы.
Адзінае месца на Гомельшчыне, дзе прафесійна займаюцца адраджэннем рэгіянальнага традыцыйнага касцюма, знаходзіцца ў Акцябрскім
Як аформіць выхадны для дыспансерызацыі расказалі ў Мінпрацы
Кожны работнік мае права прайсці медыцынскае абследаванне, не губляючы ў заробку, што гарантуе Працоўны кодэкс. Першы і ключавы крок для гэтага — узгадніць з наймальнікам канкрэтную дату або даты, прызначаныя для візіту ў паліклініку.
У Мінску праходзіць канферэнцыя па сацыяльна-працоўных адносінах
На пляцоўцы «Прэзідэнт-Атэля» адбылося адкрыццё VIII практычнай канферэнцыі «Сацыяльна-працоўныя адносіны: юрыдычныя і бухгалтарскія аспекты». Пра гэта паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якое выступіла арганізатарам мерапрыемства пры падтрымцы кампаніі «ЮрСпектр». Ад імя ведамства ўдзельнікаў віталі намеснікі міністра Алег ТАКУН і Юлія БЕРДНІКАВА.
Члены Беларускай партыі «Белая Русь» сталі чарговымі наведвальнікамі Палаца Незалежнасці
«Гэта наша месца сілы».