Навiны
Міхаіл Русы прымае ўдзел у Форуме гарадоў у Азербайджане
«Жыллё для міру: бяспечныя і ўстойлівыя гарады і супольнасці»
Многія лічаць, што егер — пасада выключна мужчынская. А ці так гэта на самай справе?
Змрочны лес, дзе ў кожным кутку можа падсцерагаць нечаканасць, падманлівая цішыня, у якой хаваецца дзікі звер, стрэльба, цяжар якой адцягвае руку, — здаецца, тут няма месца жанчыне. Аднак Наталля Філістовіч парушае ўсе стэрэатыпы пра слабы пол. 26 гадоў таму яна звязала сваё жыццё з лясной гаспадаркай і дагэтуль застаецца вернай свайму выбару. Як праходзяць будні жанчыны-егера, мы даведаліся, адправіўшыся на яе працоўнае месца — у лес.
Аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка, які адзначыць свой 150-гадовы юбілей
Ад сельскагаспадарчай школы да сучаснай установы адукацыі — такі шлях станаўлення прайшоў Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка, які адзначыць свой 150-гадовы юбілей.
Барысаўскі БАТЭ шосты раз стаў уладальнікам Кубка Беларусі па футболе
У суботу на Нацыянальным футбольным стадыёне ў фінальным паядынку 35-га кубкавага розыгрышу Беларусі футбалісты барысаўскага БАТЭ адолелі мінскае «Дынама» ў серыі пасляматчавых пенальці — 8:7 (гульнявы час і дадатковы — 1:1).
Сёлета ў Беларусі намечана ўвесці 27 кіламетраў дарог з цэментабетонным пакрыццём
Гаворка ідзе аб участках трасы Р-53 ад Жодзіна да Барысава і М-10 ад Рэчыцы ў напрамку Калінкавічаў, растлумачылі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-красавіку вырас на 6,2%
Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені — красавіку 2026 года склаў 34,7 млрд рублёў, або 106,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня — красавіка 2025-га. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Больш за 500 заявак з 11 краін паступіла для ўдзелу ў «Белагра-2026»
Больш за 500 заявак з 11 краін паступіла для ўдзелу ў 36-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Белагра-2026», паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Сяўба яравых культур блізкая да завяршэння
Пра гэта можна меркаваць па аператыўных даных Мінсельгасхарча, які агучыў даныя пасяўной па выніках 18 мая. Так, яравых культур у краіне пасеяна на плошчы 2 мільёны 133 тысячы гектараў, што складае 94 % ад агульнай плошчы сяўбы ў 2 мільёны 294 тысячы гектараў.
У Жыровічах прайшоў Манастырскі забег
Напярэдадні свята Жыровіцкага абраза Божай Маці на Слонімшчыне прайшоў «Манастырскі забег». Арганізатарам мерапрыемства выступілі Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Навагрудская епархія БПЦ і Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр.
Уладальнікі кампаніі па здачы ў арэнду нерухомасці ў Мінску недаплацілі больш за 2,6 млн рублёў падаткаў
Органамі фінансавых расследаванняў выяўлена і спынена маштабная схема ўхілення ад выплаты падаткаў, арганізаваная службовымі асобамі аднаго з буйных забудоўшчыкаў Мінска. Пра гэта БелТА паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.