Навiны
Урад вызначыў, як беларусы будуць адпачываць і працаваць у 2026 годзе
Урад вызначыў, як беларусы будуць адпачываць і працаваць у 2026 годзе. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Савета Міністраў.
У парадак збору ведамаснай справаздачнасці ўнесены змены
Якія змяненні ўнесены ў парадак збору ведамаснай справаздачнасці і іншай інфармацыі з прыняццем указа № 285, які 21 ліпеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, расказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, паведамляе БелТА.
У запаведніку Казахстана на беразе Каспійскага мора зафіксавалі масавую гібель птушак
Атыраўская абласная інспекцыя лясной гаспадаркі і жывёльнага свету знайшла мноства мёртвых птушак у прыродным рэзерваце «Акжайык», які знаходзіцца на ўзбярэжжы Каспійскага мора ў Казахстане. Аб гэтым піша БелТА.
Пункты росту эканомікі — будаўніцтва, інфармацыя і сувязь
У Беларусі ў студзені-чэрвені пабудавалі 20 тыс. кватэр
У Беларусі ў студзені-чэрвені гэтага года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 20 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 848,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў Белстаце.
Рэспубліканскі фестываль народнага гумару ўжо трыццаць гадоў збірае аматараў дасціпных жартаў
Аўцюкі слязам не вераць!
Беларускія гімнасткі вярнуліся з Універсіяды
Дзяўчаты вярнуліся з XXXІІ Сусветнай універсіяды, якая праходзіла ў Рэйнска-Рурскім рэгіёне Германіі. Студэнцкія спаборніцтвы сабралі 8000 спартсменаў са 115 краін, найлепшыя вызначаліся ў 18 відах спорту.
Парламенцкая дэлегацыя Ірана наведае з візітам Беларусь з 20 да 24 ліпеня
Па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў іранская парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Аліясгарам Багерзадэ наведае Беларусь з візітам у перыяд з 20 па 24 ліпеня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.