Навiны
Патрыятызм спажывецкага кошыка
Няёмка нават казаць, але на беларускім спажывецкім рынку зашмат прадаецца імпартных тавараў. І з кожным годам іх доля імкнецца да павелічэння. І калі ў сегменце нехарчовых тавараў гэту тэндэнцыю яшчэ неяк можна растлумачыць: даходы не так хутка, як хацелася б, але павялічваюцца. Адпаведна спажывецкі кошык пашыраецца: ужо амаль усе абзавяліся ноўтбукамі, смартфонамі і іншымі гаджэтамі, а іх у Беларусі практычна не вырабляюць. Але чаму зніжаецца доля продажу айчынных прадуктаў харчавання?! Гэта катэгорыя ў нас развіта вельмі нават нядрэнна, у шырокім асартыменце і разнастайнасці. Магчыма, справа не толькі ў канкурэнтаздольнасці, але і ў дэфіцыце спажывецкага патрыятызму. А без жадання купляць роднае дастаткова праблематычна дабіцца вялікіх вынікаў.
Расійскі рубель падаражэў, долар і юань патаннелі на таргах 30 мая
Расійскі рубель падаражэў, долар і юань патаннелі на таргах 30 траўня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамляе БелТА.
Што змянілася з 1 чэрвеня ў крэдытаванні і будаўніцтве жылля?
Свае «метры» па новых правілах.
Жаночае прадпрымальніцтва ў цэнтры ўвагі: форум «Энергія і стварэнне» сабраў больш за 300 бізнес-ледзі з Беларусі
29 і 30 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Мінска праходзіць другі Рэспубліканскі форум жанчын-прадпрымальніц «Энергія і стварэнне». Гэтае маштабнае мерапрыемства сабрала больш за 300 актыўных і матываваных бізнес-ледзі з усёй Беларусі, якія прыехалі не толькі падзяліцца вопытам, але і знайсці новыя ідэі, партнёраў і натхненне для развіцця сваіх праектаў.
Насуперак складаным метэаўмовам аграрыі разлічваюць атрымаць годны ўраджай
Два беларускія фільмы перамаглі на міжнародным еўразійскім кінафестывалі ў Вялікабрытаніі
Два беларускія фільмы вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм» — «Песня Сірын» і «Чорны замак» — перамаглі на сёмым міжнародным еўразійскім кінафестывалі ECG Film Festival, які прайшоў у Ромфардзе (Лондан, Вялікабрытанія). Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу нацыянальнай кінастудыі.
Вальфовіч заклікаў краіны ШАС падтрымаць ініцыятыву Беларусі аб распрацоўцы Еўразійскай хартыі шматпалярнасці
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заклікаў краіны ШАС падтрымаць ініцыятыву Беларусі аб распрацоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Аб гэтым ён сказаў на шматбаковай сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў ШАС, што адбылася ў рамках праводзімага 27-29 мая ў Маскве міжнароднага форуму высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі, паведамляе БелТА.
Інтэрактывы і танцы для дзяцей, дранікі — для ўсіх: свята на Аўгустоўскім канале пройдзе 31 мая
Адкрытае рэгіянальнае свята народнай творчасці «Аўгустоўскі канал запрашае сяброў» пройдзе 31 мая, паведамілі БелТА ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Асаблівасці сёлетняй нарыхтоўкі кармоў абумоўлены найперш капрызамі надвор’я
Трактар BELARUS прызнаны лепшым беларускім таварам у Расіі
Трактар BELARUS 1222.3 прызнаны лепшым беларускім таварам у Расіі, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.