Навiны
Іван. Ён жа - Юрый... Хто стаў прататыпам фільма Андрэя Таркоўскага «Іванава дзяцінства»?
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны беражліва захоўваецца камсамольскі білет № 17445064, выдадзены 28 снежня 1942 года... адзінаццацігадоваму Юрыю Жданко «...за асаблівыя заслугі ў баявой рабоце».
Сергяенка: Генпракуратура ўносіць важкі ўклад у захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу ў гады ВАВ
Генеральная пракуратура ўносіць важкі ўклад у захаванне гістарычнай памяці аб подзвігу нашых продкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, перадае БелТА.
Летапіс Перамогі. «Звязда». № 39 — 27 лютага 1945 года
У рубрыцы «Хроніка Вялікай Перамогі» дзень за днём разам са «Звяздой» далёкага 1945 года мы ідзём да светлай і святой даты 9 Мая.
Аб чым расказваюць пісьмы нашых чытачоў?
Павел Іларыёнавіч Голубеў быў камандзірам артылерыі партызанскай брыгады імя Сталіна, жонка яго, Вера Ільінічна, — радавой партызанкай. Ім, абодвум, пашчасціла здабыць Перамогу і застацца жывымі... Не дзіва, што менавіта партрэтамі бацькоў адкрывалася выстаўка карцін іх сына.
Летапіс Перамогі — на старонках «Звязды»
Што можа лепш расказаць пра нейкую знакавую гістарычную падзею, чым дакументальныя сведчанні? Толькі дакументальныя сведчанні, аформленыя ў жывыя журналісцкія публікацыі. Менавіта таму сваім чытачам аб падзеях васьмідзесяцігадовай даўнасці, калі Перамога была так блізка, але кожны крок да яе быў паліты крывёю савецкіх салдат, мы вырашылі расказаць праз публікацыі «Звязды». Нашы калегі-папярэднікі рабілі газету ў разбураным Мінску, не маючы нават і блізка тых тэхнічных магчымасцяў, якія маем мы сёння. Але пры гэтым паспявалі кожны дзень даць сваім чытачам поўную карціну таго, што адбывалася на франтах, і паказаць, як наша амаль знішчаная, але няскораная фашыстамі Беларусь вяртаецца да жыцця.
Як ідзе падрыхтоўка Мінска да святкавання 80-годдзя Перамогі?
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
ЕАБР: Адным з ключавых драйвераў росту эканомікі Беларусі ў студзені было будаўніцтва
У Беларусі працягваецца пашырэнне дзелавой актыўнасці. Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), паведамляе БелТА.
Бізнес ад дзяржавы чакае камфортнага рэгулятарнага асяроддзя
Першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў у рубрыцы «Час Першага» ў «Галоўным эфіры» тэлеканала «Беларусь 1» расказаў, што бізнес чакае ад дзяржавы сёння. Пра гэта паведамляе sb.by.
Галоўчанка: Чарнавік праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку ўжо гатовы
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на наступную пяцігодку 2026-2030 гадоў знаходзіцца ў актыўнай распрацоўцы. Аб гэтым у навінным эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.
Каштоўнасныя арыенціры тых, хто здабываў Перамогу
Старт патрыятычна-асветніцкаму праекту, ініцыянаванаму дэпутатамі, да 80-годдзя Вялікай Перамогі далі першыя парламенцкія чытанні «Ад Брэсцкай крэпасці да Берліна: вытокі мужнасці і гераізму савецкага чалавека», якія прайшлі на мінулым тыдні ў Нацыянальным мастацкім музеі. Цыкл мерапрыемстваў у падобным фармаце пройдзе на мемарыяльных комплексах і гісторыка-культурных аб’ектах краіны. А на першых чытаннях дэпутаты-гісторыкі Вячаслаў Даніловіч і Ігар Марзалюк расставілі акцэнты ў інтэрпрэтацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны, звярнулі ўвагу на каштоўнасныя арыенціры тых, хто здабываў Перамогу, патлумачылі сутнасць феномена беспрэцэдэнтнага супраціўлення беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця.