Навiны
Лукашэнка: беларуская навука дэманструе ўстойлівасць і здольнасць да пастаяннага развіцця
Беларуская навука ва ўмовах глабальных выклікаў і нявызначанасці дэманструе ўстойлівасць і здольнасць да ўспрымання і пастаяннага развіцця інавацый. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, паведаміла БелТА.
Профільныя іспыты для абітурыентаў па некаторых спецыяльнасцях зменяцца ў Беларусі
Міністэрства адукацыі пастановай № 11 ад 5 студзеня 2026 года ўдакладніла пералік груп спецыяльнасцяў і адпаведных ім профільных іспытаў для тых, хто паступае ва ўстановы вышэйшай адукацыі для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі. Адпаведныя змены ўнесены ў пастанову ведамства № 245 ад 10 жніўня 2022 года, паведаміла БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне з 5 па 6 чэрвеня
XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне адбудзецца 5-6 чэрвеня. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.
МУС абвергла фэйк пра жанчыну з Індыі, якая нібыта трапіла ў працоўнае рабства ў Беларусі
МУС абвергла фэйк пра жанчыну з Індыі, якая нібыта трапіла ў працоўнае рабства ў Беларусі, паведаміла БелТА.
МЗС Беларусі прапанаваў студэнтам пазмагацца за права прайсці практыку ў ведамстве. Абяцаюць і каштоўныя прызы
Мінсельгасхарч: 80 % малака вырабляецца на сучасных комплексах
У Беларусі ў вытворчасці малака робіцца акцэнт на павышэнні эфектыўнасці за кошт тэхналогій, а не за кошт павелічэння колькасці персаналу. Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў на з’ездзе Нацыянальнага саюза вытворцаў малака ў Маскве, паведаміла БелТА.
«Гэта сапраўдны геній». Якім удзельнік «Песняроў» помніць Уладзіміра Мулявіна
Уладзімір Мулявін быў сапраўдным геніем. Такім меркаваннем падзяліўся ўдзельнік ансамбля «Песняры» Уладзіслаў Місевіч на вечары памяці «Малілася сэрца і голас маліўся», прысвечаным 85-годдзю з дня нараджэння артыста, у Нацыянальнай бібліятэцы, паведаміла БелТА.
У Мінпрацы назвалі чатыры спосабы сумясціць водпуск па доглядзе дзіцяці і працоўны водпуск
Аб спосабах сумяшчэння водпуску па доглядзе дзіцяці і працоўнага водпуску расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведаміла БелТА.
Рыжанкоў: без прэзідэнцкага падыходу па-беларуску мы зрабілі б усяго палавіну з запланаванага
Міралюбнасць і шматвектарнасць — дзве галоўныя асаблівасці беларускай знешняй палітыкі. Не самы папулярны ў сучасным свеце падыход, але для Беларусі — нязменны ўжо больш як 30 гадоў. Выступаючы за канструктыўны дыялог і мірнае вырашэнне канфліктаў, Беларусь не ўмешваецца ў справы іншых дзяржаў і заўсёды гатова дапамагчы тым, каму гэта неабходна. Пры гэтым у аснове — заўсёды інтарэсы свайго народа і сваёй эканомікі. Удасканаленне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі, пашырэнне прысутнасці беларускіх тавараў і паслуг на міжнародных рынках, раўнапраўнае супрацоўніцтва — асноўныя патрабаванні Прэзідэнта да ўсіх, хто прадстаўляе Беларусь на знешнім контуры. Як захоўваць чалавечае аблічча знешняй палітыкі і не здраджваць сваім інтарэсам, БелТА расказаў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
Міністэрства аховы здароўя: колькасць хворых на ВРВІ і грып да канца студзеня - пачатку лютага можа істотна вырасці
Колькасць хворых на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і грып да канца студзеня — пачатку лютага можа істотна вырасці. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведаміла БелТА.