Навiны
Мастак Антон Цыбізаў зацікаўлены ў пераасэнсаванні сюжэтаў і матываў Антычнасці
З плёнам творчасці мастака Антона Цыбізава можна пазнаёміцца сёння ў галерэі «Арт-Фабрыка» — у адной з яе зал працуе выстаўка графікі аўтара «Prima manus» (з першых рук), што будзе дзейнічаць да 5 чэрвеня.
Гамяльчанін арыгінальна краў дарагі каньяк у Мінску
Некалькі тыдняў прадпрымальны жыхар горада над Сожам паспяхова «гастраляваў» у сталіцы, наведваючы гандлёвыя цэнтры і крадучы там элітны алкаголь. Рабіў ён гэта арыгінальным спосабам.
Больш за $390 млн. Беларусь падпісала рэкордную колькасць кантрактаў на MILEX-2025
Выстаўка MІLEX-2025, якая праходзіла на мінулым тыдні, чарговы раз пацвердзіла статус найважнейшай пляцоўкі для дэманстрацыі дасягненняў ваенна-прамысловага комплексу і ўмацавання стратэгічнага партнёрства.
Фінальны акорд дзяцінства. «Апошні званок» для выпускнікоў сталіцы праходзіць у «Мінск-Арэне»
Чым будзе здзіўляць летні музычна-турыстычны сезон у Верхнім горадзе сёлета?
Большая частка праграмы культурных мерапрыемстваў у Верхнім горадзе ў гэтым сезоне будзе прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі. Яны пройдуць пад агульнай назвай «Мы светлай памяццю адзіныя», паведамляюць «Минск-Новости».
Прамаў і Дронь сталі пераможцамі паўмарафона One Run у Мінску
У сталіцы трэці раз прайшоў міжнародны паўмарафон One Run, удзел у якім сёлета прынялі бегуны з шасці краін, паведамляе БелТА.
Дзе ў Мінску кантралююць хуткасць аўто 24 мая
На дзесяці ўчастках сталічных дарог працуюць спідкамы 24 мая, паведамляе ДАІ.
VІ Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства ProfSkіlls Belarus 2025 стартаваў у Мінску
Postscriptum «Арт-Беларусь»: чые работы можна пабачыць?
Тыдзень таму ў галерэі «Арт-Беларусь» прайшлі адкрыццё выстаўкі твораў пераможцаў фестывалю «Арт-Мінск» і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання найлепшых аўтараў. Нагадаем, іх выбіралі гледачы выстаўкі, якая доўжылася больш як месяц. У новую экспазіцыю пад традыцыйнай для маштабнага праекта назвай «Postscriptum» увайшлі работы некалькіх дзясяткаў мастакоў, у тым ліку экспануюцца тыя напрацоўкі, з якімі публіка пазнаёміцца яшчэ не паспела.
Святкаванні ў Дзень славянскага пісьменства і культуры пачынаюцца ў Мінску з богаслужэння
Пасля ўсе ахвотныя могуць стаць удзельнікамі хрэснага ходу ад Свята-Духава кафедральнага сабору да Мінскага замшчышча. Ужо 40 гадоў (з 1986-га) ў Беларусі 24 мая адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры. Паколькі ён звязаны з памяццю раўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, якіх у гэты дзень ушаноўвае Царква, то ўрачыстасці пачынаюцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы сталіцы Беларусі: адзін з прыдзелаў гэтага храма асвяцілі ў гонар братоў-прапаведнікаў хрысціянства.