Навiны
Выстава «Лесдрэўтэх» пройдзе ў Беларусі з 15 да 18 кастрычніка
Каралі з косці ўзростам 5 тысяч гадоў знайшлі ў Беларусі
Каралі з косці ўзростам 5 тысяч гадоў знайшлі ў Беларусі.
Сапраўднае беларускае балота — самае лепшае месца для пошукаў гістарычных артэфактаў па цэлым шэрагу прычын.
13 законапраектаў унесена ў парадак дня трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў
Графік падрыхтоўкі законапраектаў, а таксама перспектывы міжнароднай дзейнасці дэпутацкага корпуса, вынікі работы парламентарыяў у выбарчых акругах абмеркавалі падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў.
Наталля Пяткевіч праінспектавала ўступныя іспыты ў каледжы мастацтваў
Прыёмная кампанія з думкамі пра збалансаванасць патрэб і набораў у сярэднеспецыяльныя навучальныя установы культурна-мастацкай сферы.
Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў I паўгоддзі перавысіў $41 млрд
Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені-чэрвені склаў $41,1983 млрд, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
За 7 месяцаў замежныя ўдзельнікі таргоў на БУТБ нарасцілі аб'ёмы ў два разы
Дзе ў Мінску атрымаць тэрміновую стаматалагічную дапамогу?
Вызначаны парадак аказання ў сталіцы неадкладнай медыцынскай дапамогі дарослым па стаматалогіі, расказалі ў прэс-службе Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, пішуць «Минск-Новости».
Лета на палотнах беларускіх мастакоў
Запланаваная і арганізаваная сумесна з Беларускім саюзам мастакоў выстаўка ў Нацыянальнай бібліятэцы носіць назву «Спёка». Неадпаведнасць канцэпцыі і зместу праекта надвор’ю сёлетняга лета цалкам дарэчная: той, каму надакучылі дажджы, хаця б падчас знаёмства з творчасцю айчынных жывапісцаў і акварэлістаў прыгадае адчуванні аб сапраўднай спёцы; а каму да спадобы тое, што адбываецца за акном, і шкадаваць няма чаго — спякота ў такім варыянце яму па душы.
Як зрабіць, каб дадатковыя даходы хоць бы часткова назапашваліся, а не выплюхваліся на спажывецкі рынак?
Нацыянальны банк і Урад паставілі для сябе стратэгічны арыенцір: актывізаваць інвестыцыйны цыкл, за кошт мадэрнізацыі павышаць прадукцыйнасць працы, нарошчваць вытворчасць і, адпаведна, павялічваць прапанову. Зыходзячы са стратэгіі эканомікі прапановы Нацыянальны банк і праводзіць сваю палітыку, у тым ліку павысіў стаўку рэфінансавання на 0,25 працэнтнага пункта.