Навiны
«Кайрат» з двума беларусамі ў складзе выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА
Пасля паядынкаў у адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнда вызначыліся ўсе пары плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе БелТА.
Прывычка 15-хвіліннай хадзьбы, якая можа падоўжыць ваша жыццё
У цэнтры ўвагі — ураджай і сацыяльна значныя аб’екты
Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў некалькіх сельгаспрадпрыемствах Пастаўскага раёна і правёў сустрэчу з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі камунальнага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Світанак Пастаўскі», якія заняты на будаўніцтве новага корпуса Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Дэпутат Юрый Корсік — аб заканадаўчых ініцыятывах і ўзаемаадносінах з выбаршчыкамі
Калі хтосьці думае, што летам дэпутаты знаходзяцца на канікулах, то глыбока памыляецца. Так, гучных навін з Авальнай залы Палаты прадстаўнікоў пакуль не паступае. Пры гэтым важна разумець, што прадстаўленне нарматыўнага прававога акта з гэтай высокай трыбуны — адзін з фінальных этапаў аб’ёмнага заканатворчага працэсу. Перш чым будучы закон будзе разгледжаны ў Авальнай зале, ён праходзіць сур’ёзную, карпатлівую прапрацоўку ў пастаянных камісіях, нярэдка выносіцца на грамадскае абмеркаванне.
І міжсесійны перыяд — не выключэнне.
Прадстаўнікі моладзі на арганізацыю ўласнай справы атрымалі ўжо 100 субсідый з пачатку года
З пачатку года 100 субсідый выдзелена моладзі на арганізацыю ўласнай справы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі «Маладзёжная палітыка Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі» ў Доме прэсы расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Максім Фларынскі, перадае БелТА.
«Новыя гарызонты акрэдытацыі ва ўмовах сучасных выклікаў»
Міжнародны форум па гэтай тэме пройдзе ў Мінску 15 жніўня, паведамілі ў Дзяржстандарце.
Пуцін прызначыў спецпрадстаўніка па дагавору аб гарантыях бяспекі паміж Беларуссю і РФ
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў намесніка міністра замежных спраў Расіі Аляксандра Грушко спецпрадстаўніком, чые абавязкі прадугледжаны дагаворам аб гарантыях бяспекі паміж Беларуссю і Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы. Адпаведнае распараджэнне апублікавана на расійскім афіцыйным партале прававой інфармацыі, паведамляе БелТА.
«Вечар на замку» сабраў у Навагрудку аматараў рыцарскіх турніраў і сярэднявечнай культуры
Старажытны Навагрудак гэтымі выхаднымі зноў расчыніў дзверы ў мінулае, запрасіўшы ўсіх ахвотных на захапляльнае свята сярэднявечнай культуры «Вечар на замку». Мерапрыемства падарыла гасцям магчымасць акунуцца ў атмасферу рыцарскіх турніраў, старажытных танцаў і замкавых легенд.
Фестываль навукі пройдзе 6 верасня ў Батанічным садзе Мінска
Фестываль навукі пройдзе 6 верасня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі ў Мінску, паведамілі арганізатары.
Беларускі і замежны жывапіс XVI — XІX стагоддзяў дэманструецца на часовай выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі
Да 24 жніўня ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея працуе часовая экспазіцыя «Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI — XІX стст.», якая змяшчае чатыры дзясяткі твораў беларускага, рускага і заходнееўрапейскага жывапісу з калекцыі музея на тэму Старога запавету і Новага запавету Бібліі, а таксама работы, прысвечаныя хрысціянскім святым.