Top.Mail.Ru

Навiны

У Магілёве ўрачыста адкрыўся Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт»

У Магілёве ўрачыста адкрыўся Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт»

Пад гукі аркестра, апладысментаў, захопленых воклічаў вось ужо ў 19 раз у Магілёў завітала гэта прыгожае вясновае свята. Тэатральная моладзь сваім дынамічным перфомансам разагнала над плошчай перад драмтэатрам шэрыя хмары і ззяла сваімі ўсмешкамі не горш чым само сонейка. Мерапрыемства распачалося а палове шостай вечара. А перад гэтым на сцэне Магілёўскага лялечнага тэатра артысты Пермскага тэатра «Век Жыцця» адыгралі першы фестывальны спектакль «Носферату». Спектакль-роздум, як, дарэчы, і ўсе астанія, якія стварыў цудоўны выбітны рэжысёр з Екацерынбурга Мікалай Каляда. На жаль, рэжысёр, які неаднаразова прыязджаў на фестываль са сваім тэатрам і радаваў сваімі пастаноўкамі магіляўчан ў сёлетнім сакавіку заўчасна пайшоў з жыцця. Артысты-пермякі прысвяцілі сваё выступленне яму, падкрэсліўшы, што і для іх тэатра ён адыграў вельмі важную ролю.

Сусветная гандлёвая арганізацыя прагназуе запаволенне росту сусветнага ВУП праз канфлікт на Блізкім Усходзе
200

Сусветная гандлёвая арганізацыя прагназуе запаволенне росту сусветнага ВУП праз канфлікт на Блізкім Усходзе

Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА) прагназуе запаволенне росту сусветнага валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у 2026 годзе з 2,8 % да 2,5 % у сувязі з ростам цэн на энерганосьбіты з-за канфлікту на Блізкім Усходзе. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прагноз арганізацыі на 2026 і 2027 гады. Расказала БелТА.

На XXXІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прайшла прэзентацыя кнігі «Час выбраў» Выдавецкага дома «Звязда»

На XXXІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прайшла прэзентацыя кнігі «Час выбраў» Выдавецкага дома «Звязда»

Асновай для выдання стаў аднайменны спецыяльны праект Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», у якім прааналізавана айчынная перыёдыка за 1994—2025 гады (больш чым 20 тысяч выпускаў пяці газет). У кнізе выяўлена рэтраспектыва станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці ў перыяд суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Падрыхтавана і выпушчана ў свет выданне было Выдавецкім домам «Звязда». 

Кнігу Аляксандра Радзькова «Гарады. Асабістыя ўражанні» прэзентавалі на выставе-кірмашы ў Мінску
183

Кнігу Аляксандра Радзькова «Гарады. Асабістыя ўражанні» прэзентавалі на выставе-кірмашы ў Мінску

Кнігу доктара педагагічных навук, прафесара, вучонага, Заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Радзькова «Гарады. Асабістыя ўражанні» прэзентавалі на XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, паведаміла БелТА.


У Мінску прайшоў сімпозіум «Пісьменнік і час»

У Мінску прайшоў сімпозіум «Пісьменнік і час»

У рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу прайшоў сімпозіум «Пісьменнік і час: Агульная гуманітарная прастора СНД як спосаб супрацьстаяння выклікам сучаснасці». Ён сабраў пісьменнікаў і выдаўцоў Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі, Таджыкістана і іншых краін СНД.

Старшыня ФПБ Юрый Сянько сустрэўся з Паслом Узбекістана
187

Старшыня ФПБ Юрый Сянько сустрэўся з Паслом Узбекістана

У нацыянальным прафцэнтры адбылася сустрэча старшыні ФПБ Юрыя Сянько з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Узбекістан Рахматулой Назаравым.

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сёння пачынае работу ХХХІІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Сёння пачынае работу ХХХІІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Дзеля таго, каб як мага больш людзей наведалі ХХХІІІ Мінскую міжнародную кніжную выстаўку — кірмаш, што запрацуе з сённяшняга дня, арганізаваны спецыяльны аўтобусны маршрут — ад станцыі метро «Няміга» да выставачнага цэнтра, што на праспекце Пераможцаў у сталіцы. Ды яшчэ два дні будзе курсіраваць паэтычны аўтобус: вясна ў горадзе з усімі атрыбутамі, адным з якіх ужо традыцыйна стала кніжная выстаўка. Сёлета гэта шэсць паўнавартасных дзён, якія можна правесці з цікавасцю і карысцю, запэўніваюць арганізатары.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю