Top.Mail.Ru

Навiны

Адбыліся сесіі палат Парламента, на якіх быў разгледжаны шэраг законапраектаў

Адбыліся сесіі палат Парламента, на якіх быў разгледжаны шэраг законапраектаў

Энергетычная бяспека, падатковая справядлівасць і новыя паўнамоцтвы рыэлтараў
«Зберажом мір для нашых дзяцей і ўнукаў!»

«Зберажом мір для нашых дзяцей і ўнукаў!»

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь прыняў заяву ў сувязі з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гадоў
Патрыятычна-асветніцкі праект Палаты прадстаўнікоў выходзіць за рамкі парламенцкага дыялогу

Патрыятычна-асветніцкі праект Палаты прадстаўнікоў выходзіць за рамкі парламенцкага дыялогу

Місія — выхаваць годных нашчадкаў пераможцаў

Семінар-нарада пройдзе 10 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў

Семінар-нарада пройдзе 10 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў

10 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў пад кіраўніцтвам Старшыні палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі адбудзецца семінар-нарада «Аб Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года».

«Вялікая спадчына — агульная будучыня»

«Вялікая спадчына — агульная будучыня»

Форум, у якім, як плануецца, возьмуць удзел прэзідэнты Беларусі і Расіі, адбудзецца ў канцы красавіка ў Валгаградзе. Колішні Сталінград па праве лічыцца горадам-сімвалам Вялікай Перамогі: тут адбылася легендарная бітва, якая змяніла ход Вялікай Айчыннай вайны. Па колькасці беззваротных страт Сталінградская бітва стала адной з самых крывавых у гісторыі чалавецтва. Тут савецкі народ даказаў усяму свету, што перамагчы яго немагчыма. Аб гэтым, ужо праз 80 гадоў, будуць казаць і нашчадкі пераможцаў, якія свята захоўваюць памяць аб тых падзеях.

Дэпутат Таццяна Лаўрыновіч — пра работу з выбаршчыкамі

Дэпутат Таццяна Лаўрыновіч — пра работу з выбаршчыкамі

Да выбрання дэпутатам Палаты прадстаўнікоў член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Таццяна Лаўрыновіч жыла і працавала ў Лагойску. Пачынала звычайнай настаўніцай, затым — старшынёй Лагойскага сельвыканкама. «Адпаведна, практычна трэць акругі мне ўжо была знаёмая, — прызнаецца яна. — Маю 75-ю Лагойскую выбарчую акругу па колькасці насельніцтва можна падзяліць на тры ўмоўныя часткі: горад Лагойск і шэсць сельвыканкамаў, горад Смалявічы і два сельвыканкамы, а таксама два сельвыканкамы Мінскага раёна, уключаючы буйны населены пункт Калодзішчы. Такая адміністрацыйная раскіданасць тэрыторыі ўносіць свае карэктывы ў працу і робіць яе цікавай і насычанай на падзеі». Чым сёння жыве 75-я Лагойская акруга, дэпутат расказала карэспандэнту «Звязды».

Дэпутаты прынялі змяненні ў заканадаўства аб рыэлтарскай дзейнасці

Дэпутаты прынялі змяненні ў заканадаўства аб рыэлтарскай дзейнасці

Адкрываючы чарговае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка нагадаў, што 25 сакавіка дэпутаты сталі сведкамі і ўдзельнікамі падзеі гістарычнай значнасці. Інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі, па яго словах, азнаменавала сабой завяршэнне працэсу маштабных грамадска-палітычных пераўтварэнняў — краіна ўступіла ў новы этап свайго развіцця.

Пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў адбудзецца 2 красавіка

Пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў адбудзецца 2 красавіка

Чарговае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адбудзецца 2 красавіка пад старшынствам спікера Ігара Сергяенкі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю