Навiны
Трэнд «бэжавых мам» негатыўна адаб’ецца на развіцці маўлення ў дзяцей
Немаўляты з 20 дня жыцця пачынаюць адрозніваць базавыя колеры, а ўстойлівыя катэгорыі фарміруюцца паралельна з маўленнем і кагнітыўнымі працэсамі
СМІ: у наваколлях Парыжа бушуюць лясныя пажары
У панядзелак, 13 ліпеня, лясны пажар узнік недалёка ад Парыжа, што прывяло да перакрыцця аўтамагістраляў і мабілізацыі спецыяльнай авіяцыі, у той час як колькасць загінулых у Іспаніі ад полымя ўзрасла да 13 чалавек, піша SB.by.
КДК адрэагаваў на звароты жыхароў Віцебшчыны наконт якасці вады. Даведаліся, якія работы праведзены
На гарачую лінію Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці паступіла больш за дзясятак зваротаў ад грамадзян, якія ў асноўным скардзіліся на ржавую ваду з прымешкамі. Па большасці сігналаў ужо праведзены неабходныя работы — ад чысткі фільтраў да прамывання сетак, паведамляе КДК, расказвае SB.by.
Астанкі чалавека знойдзены пад падлогай храма ў Гарадоцкім раёне
Судэксперты будуць даследаваць астанкі чалавека, знойдзеныя ў Гарадоцкім раёне. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Беларусі карэкціруецца заканадаўства па абароне персанальных даных. Што прапануецца змяніць?
У Беларусі на грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона аб змяненні законаў па пытаннях абароны персанальных даных, паведамляе БелТА.
На атрыманне Дзяржаўнага знака якасці ў 2026 годзе прэтэндуюць 260 тавараў
На атрыманне Дзяржаўнага знака якасці ў 2026 годзе прэтэндуюць 260 тавараў. Аб гэтым журналістам расказала старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова ў час прэс-туру, перадае БелТА.
У Навагрудскім раёне пройдзе адкрыты абласны фестываль памяці Уладзіміра Высоцкага
Абласны адкрыты фестываль бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага пройдзе ў Навагрудскім раёне 25 і 26 ліпеня.
Першыя тысячнікі жніва вызначыліся ў Мінскай вобласці
У Мінскай вобласці вызначыліся першыя тысячнікі жніва гэтага года. Пра гэта БелТА паведамілі ў Мінаблвыканкаме.
Азімы ячмень у Беларусі ўбраны на 40% плошчаў
Азімы ячмень у Беларусі ўбраны на 40% плошчаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Сенат Пятай Рэспублікі прыняў закон па абароне ўласных вытворцаў моднага адзення
Калі джэнтльмены не могуць выйграць, то яны мяняюць правілы гульні. Адна з сусветных заканадаўцаў моды — Францыя — прымае закон супраць... моды. Дакладней — так званай «звышхуткай моды». А калі быць шчырым (пра што пішуць мясцовыя газеты), — выклік кінуты, перш за ўсё, азіяцкім анлайн-платформам, уключаючы Temu, Sheіn і AlіExpress. Заканадавец прыкрываецца неабходнасцю абароны спажыўцоў, экалогіі, маральных каштоўнасцяў ад так званага аднаразовага спажывання. Хоць, у цэлым, гэту канцэпцыю вынайшлі зусім не ў Кітаі і Сінгапуры, а ў Старым свеце. І за кошт такой маркетынгавай стратэгіі еўрапейскія брэнды запаланілі паўсвету. Але цяпер сталі прайграваць канкурэнтам з Ціхаакіянскага рэгіёна і раптам заклапаціліся аб экалогіі і іншых адмоўных складніках звышспажывання.