Навiны
У аграгарадку Дзешчанка, што на Уздзеншчыне, прайшоў фестываль «Бульба-фэст»
Мінск прымае рэспубліканскую інфармацыйна-асветніцкую акцыю «Беларусь адзіная»
Якім павінна быць арэнднае жыллё ў рэгіёнах
Арэнднае жыллё, якое ўзводзіцца, павінна быць камфортным, сучасным, добраўпарадкаваным не па мінімуму, але і зыходзячы з месца будаўніцтва. Аб гэтым падчас нарады па пытаннях будаўніцтва арэнднага жылля, якое прайшло ў Капыльскім раёне, заявіў намеснік Прэм’ер-міністра Анатоль Сівак. Таксама былі разгледжаны тэмпы будаўніцтва розных тыпаў жылля на прыкладзе цэнтральнага рэгіёна краіны.
У Мінску прайшоў агляд-конкурс на лепшы двор
Музычныя лавачкі, альтанка з бескантактавай зарадкай для мабільніка, мініятурны тэатр. Што яшчэ здзівіла падчас аб’езду дваровых тэрыторый кожнага раёна сталіцы для агляду-конкурсу — у матэрыяле карэспандэнта «Звязды».
«Эканамічная эфектыўнасць павінна быць ва ўсім» Аляксандр Турчын наведаў шэраг найбуйнейшых прадпрыемстваў Случчыны
«Эканамічная эфектыўнасць павінна быць ва ўсім»
У Дзень ведаў у Слуцку ўрачыста адкрылі новую пачатковую школу — дзіцячы садок
«Найважнейшы прыярытэт дзяржавы»
Абарона памяці і праўды. Партыі «Белая Русь» і «Адзіная Расія» аб'яднаюць намаганні ў барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі
«Белая Русь» і «Адзіная Расія» падпісалі пратакол аб пашырэнні і паглыбленні супрацоўніцтва на 2025-2027 гады. Ён прадугледжвае канкрэтныя напрамкі міжпартыйнага супрацоўніцтва. Дакумент быў падпісаны па выніках сустрэчы старшыні «Белай Русі» Вольгі Чамаданавай з сакратаром Генеральнага савета «Адзінай Расіі» Уладзімірам Якушавым у Маскве.
Чым вабіць Лунінец — жамчужына беларускага Палесся
Лунінецкі раён размешчаны на ўсходзе Брэсцкай вобласці за 228 кіламетраў ад абласнога цэнтра. У далёкія 80-я гады мінулага стагоддзя Лунінцу, пацярпеламу ад аварыі на ЧАЭС, прыйшлося нялёгка. Тым не менш ён не толькі выстаяў, але і нарасціў вытворчасць. Сёння раён актыўна развівае сельскую гаспадарку, турызм і паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі. Лунінеччына трывала асацыіруецца з клубніцамі і славіцца тым, што на яе тэрыторыі размяшчаюцца вялікія лясныя масівы, уключаючы знакамітыя пойменныя дубровы, з разгалінаванай рачной сеткай. Для захавання гэтых экасістэм былі створаны заказнікі «Сярэдняя Прыпяць», «Лунінскі» і «Вусце Лані». Спалучэнне пералічаных фактараў спрыяе развіццю экалагічнага турызму. Падрабязней аб раёне, яго дасягненнях і пунктах росту карэспандэнтам «Звязды» расказаў старшыня Лунінецкага райвыканкама Аляксандр САВІНА. Але размова, вядома, пачалася з уборачнай.
Чаму варта наведаць адноўленую партызанскую вёску, што пад Лунінцом?
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі, недалёка ад вёскі Сітніцкі двор, жыхароў якой фашысты знішчылі ў лістападзе 1942 года, адбылася знакавая падзея для Лунінецкага раёна — адкрыццё партызанскай вёскі.