Top.Mail.Ru

Навiны

Дэлегаты УНС - аб задачах і арыенцірах, якія былі пастаўлены падчас Усебеларускага народнага сходу

Дэлегаты УНС - аб задачах і арыенцірах, якія былі пастаўлены падчас Усебеларускага народнага сходу

Дэлегаты УНС працягваюць на месцах расказваць аб задачах і прыярытэтах, якія ставіць перад кожным Пасланне Прэзідэнта і Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку
Прадстаўнікі сацыяльнай службы Магілёўскага раёна падарылі свята пажылым жыхарам

Прадстаўнікі сацыяльнай службы Магілёўскага раёна падарылі свята пажылым жыхарам

За перыяд з 23 снежня, калі стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы», супрацоўнікі Магілёўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізавалі шмат шчаслівых момантаў для людзей сталага веку.
Калядоўшчыкі паднялі настрой жыхарам Клічаўскага раёна

Калядоўшчыкі паднялі настрой жыхарам Клічаўскага раёна

Вясёлыя дзяўчаты, пераапранутыя ў самабытныя народныя строі, з каляднай зоркай, ёмістымі торбачкамі шумна прайшліся па вуліцах Клічава напярэдадні старога Новага года. Яны спявалі калядныя песні, стукаліся ў вокны да жыхароў, жадалі ўсім шчасця і дабрабыту. Месцячы ж спяшаліся чымсьці аддзячыць гарэзлівых калядоўшчыц — частавалі піражкамі, цукеркамі, блінамі, смачным з мясной праслойкай духмяным салам. Юныя калядоўшчыцы знакамітыя ў раёне асобы — яны ўдзельніцы ўзорнага фальклорнага ансамбля «Купалачка», які кожны год 13 студзеня выходзіць на вуліцы, каб падняць настрой дзіцячым калядным абрадам «Куры». 

У Бабруйскім раёне казуля прыйшла грэцца да трактарыста
361

У Бабруйскім раёне казуля прыйшла грэцца да трактарыста

Суровая зіма, якая сёлета прымусіла беларусаў добра паварушыцца, стала выпрабаваннем і для лясных жывёл. Кур’ёзны выпадак адбыўся ў Бабруйскім раёне каля вёскі Крапіўкі, дзе трактарыст Любоніцкага лясніцтва чысціў дарогу на сваім МТЗ 82.

Прадпрымальнік практыкаваў зарплаты «ў канверце»
265

Прадпрымальнік практыкаваў зарплаты «ў канверце»

Гэта высветлілася падчас праверкі ў сувязі са спыненнем яго прадпрымальніцкай дзейнасці. Інспекцыя МПЗ па Шклоўскім раёне выявіла, што ў ходзе аказання паслуг па грузавых перавозках зарплата тром работнікам, з якімі не былі заключаны працоўныя адносіны, выплачвалася «ў канвертах». 

Валанцёры ад БРСМ падарылі выхаванцам карэкцыйных цэнтраў свята
299

Валанцёры ад БРСМ падарылі выхаванцам карэкцыйных цэнтраў свята

Сёння падводзіцца вынік абласной дабрачыннай акцыі «Гірлянда жаданняў — з верай у цуд!», якая адбылася ў рамках рэспубліканскай — «Цуды на Каляды». Валанцёры БРСМ, якія задзейнічаны ў руху «Добрае Сэрца», адправіліся ў Быхаўскі і Слаўгарадскі карэкцыйныя цэнтры, каб перадаць выхаванцам тыя падарункі, якія яны заказвалі. 

У Магілёве нагадалі моладзі пра подзвіг беларускага народа ў гады вайны
217

У Магілёве нагадалі моладзі пра подзвіг беларускага народа ў гады вайны

Больш як 550 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі сабрала сёння ў Магілёўскім абласным Цэнтры творчасці абласная канферэнцыя «Помніць, каб жыць». У яе рабоце прынялі ўдзел намеснік пракурора Магілёўскай вобласці старшы саветнік юстыцыі Андрэй Волкаў, намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава Аляксандра Буракова.

У Магілёве абмеркавалі дзейнасць кадэцкіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў
292

У Магілёве абмеркавалі дзейнасць кадэцкіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў

Пасяджэнне каардынацыйнага савета па пытаннях дзейнасці кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча прайшло на базе Магілёўскага спецыялізаванага ліцэя МУС. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі сілавых ведамстваў, адукацыі, Савета Бяспекі. У якасці мадэратара выступіў першы намеснік Дзяржсакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Ігар Дземідзенка. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што сёння моладзь імкнецца зрабіць як мага больш для сваёй краіны. І гэты інтарэс трэба заахвочваць. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю