Навiны
Міжнародны саюз сучаснага пяцібор'я зняў абмежаванні з беларусаў
На пяцігодку стаіць задача забяспечыць комплекс меліярацыйных работ на плошчы 431 тысяча гектараў
Падчас нядаўняй вялікай камандзіроўкі на Гомельшчыну Прэзідэнт указаў на неабходнасць разумных і адказных адносін да меліяраваных зямель. Захаванне ўрадлівасці глебы, па словах беларускага лідара, з’яўляецца дзяржаўнай задачай. Асаблівае значэнне, удакладніў Аляксандр Лукашэнка, меліярацыя набывае на поўдні Беларусі. Адказным за меліярацыю Прэзідэнт даручыў усё пракантраляваць. «На Палессі гэта найважнейшае пытанне», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Гэтай актуальнай тэме была таксама прысвечана нарада, якая прайшла ў дзяржаўным аб’яднанні «Белводгас» з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леаніда ЗАЙЦА.
Беларус Плоніс заваяваў бронзу чэмпіянату Еўропы па тхэквандо
Беларусь у I квартале ўвайшла ў топ-10 уязнога турпатоку ў РФ
Беларусь увайшла ў топ-10 уязнога турпатоку ў РФ у I квартале — упершыню ў «несезон». Такія даныя прыводзяцца на сайце АТОР — Асацыяцыі тураператараў, якая аб’ядноўвае профільныя кампаніі з розных рэгіёнаў РФ, паведамляе БелТА.
Дзе паветра прагрэецца да +25 °C, а дзе 12 мая выпадзе град, расказалі сіноптыкі
У Беларусі днём 12 мая па паўднёвым захадзе чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах — моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. У сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Работнікі свінакомплексу ў Слуцкім раёне хацелі скрасці 18 парсючкоў. Суд вынес прыгавор
Пракуратура Слуцкага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне ў дачыненні да двух работнікаў свінакомплексу, якім інкрымінаваны замах на таемны крадзеж маёмасці гэтай арганізацыі, паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Мінскай вобласці.
«Тэст-драйв» чужога веласіпеда завяршыўся для пенсіянера з Кобрына крымінальнай справай
«Тэст-драйв» чужога веласіпеда завяршыўся для пенсіянера з Кобрына крымінальнай справай, паведамілі БелТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
На флагштоку павінен развявацца: з якой тканіны і як робяць сцягі, расказалі на мінскім прадпрыемстве
Індыя зацікаўлена ў павелічэнні паставак у Беларусь морапрадуктаў
Хрэнін: Прэзідэнт пагадзіўся з падыходамі да дзяржпраграмы ўзбраення на бягучую пяцігодку
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з падыходамі да Дзяржаўнай праграмы ўзбраення на 2026—2030 гады. Аб гэтым журналістам заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.