Навiны
На Магілёўшчыне дэпутаты і сенатары абмеркавалі пытанні дэмаграфічнай бяспекі і ролю органаў мясцовага самакіравання
Удзельнікі выязной сесіі Магілёўскага аблсавета паглядзелі на прыкладзе Асіповіцкага раёна, як укараняецца ў жыццё дзяржпраграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021–2025 гады. Яны азнаёміліся з выставай-прэзентацыяй прадуктаў здаровага харчавання, якія ствараюцца асіповіцкімі прадпрыемствамі, ацанілі магчымасці Цэнтральнай раённай бальніцы. Установа аховы здароўя аснашчана сучасным абсталяваннем і, як запэўнівае яе кіраўніцтва, тут усё прадугледжана для дыягностыкі і паспяховага лячэння чалавека.
У Беларусі ў студзені—ліпені пабудавалі 22,6 тыс. кватэр
У Беларусі ў студзені — ліпені гэтага года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 22,6 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 2101,9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Экатурызм, транспарт і ахова прыроды. Якія тэмы абмяркоўваюць на выставе Ecology Expo у Мінску
III Міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстава Ecology Expo пад дэвізам «Зялёныя інавацыі для ўстойлівай будучыні» пачала работу ў Мінску, паведамляе БелТА.
Адзін з выхадаў станцыі метро «Першамайская» зачыняць на 10 дзён
З 18 па 28 жніўня на станцыі метро «Першамайская» будзе часова зачынены адзін з выхадаў, паведамілі ў сталічнай падземцы, перадае «Мінская праўда».
Аб'ём прамвытворчасці ў Беларусі ў студзені—ліпені склаў Br119,3 млрд
У Беларусі ў студзені — ліпені 2025 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br119,3 млрд, або ў супастаўных цэнах 99,7 %, да ўзроўню студзеня — ліпеня 2024 года. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
ВУП Беларусі ў студзені—ліпені вырас на 1,3 %
ВУП Беларусі ў студзені—ліпені 2025 года вырас на 1,3 %, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі скарэкціраваны падыходы да парадку разліку даўгавой нагрузкі грамадзян
У Беларусі ўдасканальваюцца падыходы да парадку разліку паказчыка даўгавой нагрузкі грамадзян. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 29 ліпеня 2025 года № 214, якая ўступае ў сілу з 22 лістапада 2025 года, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
18 — 24 жніўня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працуюць у выбарчых акругах
Парламентарыі ажыццявяць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, правядуць інфармацыйныя сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства. Тэма сустрэч — «Адукацыя і навука — рухаючая сіла грамадства і дзяржавы».