Навiны
Аляксандр Лукашэнка: Гэта для народа падарунак
«Ліць ваду» і даваць пустыя абяцанні — не беларускі падыход. Клапаціцца аб здароўі і камфорце людзей і не шкадаваць на гэта сродкі — вось наш варыянт. Пяцігодка якасці і Год добраўпарадкавання толькі пачаліся, а ў сталіцы ўжо адбылася гістарычная падзея з гэтым звязаная — Мінск поўнасцю пераведзены на якасную артэзіянскую ваду. «Я ведаю, што гэта людзі запомняць назаўжды. І будуць удзячныя. Таму што паветра, вада, наша харчаванне — гэта аснова жыцця. Не лекі. А менавіта гэта. Паветра, вада — тое, без чаго людзі жыць не могуць», — адзначаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня, наведваючы храм.
Як блогеры выканалі мары выхаванцаў дзіцячага дома?
Навагоднія святы — гэта час, калі цуды становяцца рэальнасцю, а дабрыня і клопат аб іншых асабліва важныя. Менавіта з такімі думкамі беларускія блогеры стварылі навагоднюю казку для выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы дом № 5 г. Мінска», на якой нам пашчасціла пабываць і даведацца, як праходзіла падрыхтоўка мерапрыемства, пра што просяць выхаванцы дзіцячага дома ў сваіх лістах Дзеду марозу, і нават стаць сведкамі сапраўднага навагодняга цуду.
На ўзбраенне Мінскага абласнога ўпраўлення МНС пасупілі новыя тэхналогіі для ратавання
На ўзбраенне вадалазна-ратавальнай службы пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада ўстановы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» паступіла новае абсталяванне — ратавальны буй з дыстанцыйным кіраваннем.
Як работнікі МНС забяспечвалі бяспеку ў Мінскім раёне ў святочныя дні?
Лічбы ў зводках МНС дзівяць: з 1 па 3 студзеня бягучага года ў Мінскім раёне адбылося 11 пажараў. За гэтыя дні гарэла некалькі лазняў, машыны і зялёныя насаджэнні, пераважная большасць з выпадкаў адбылося ў прыватным сектары.
На карысць развіцця сталіцы
Напрыканцы снежня ў Мінскім гарвыканкаме прайшоў фінал маладзёжнага праекта «Кіраўнік будучыні». У ім узялі ўдзел 30 студэнтаў БДУ. Восенню на працягу тыдня яны знаёміліся з работай дзяржслужачых па самых розных кірунках. Удзельнікі ўзаемадзейнічалі з кіраўніцтвам горада, задавалі пытанні і распрацоўвалі практыка-арыентаваныя праекты, якія ім неабходна было абараніць перад журы. Карэспандэнты «Чырвонкі» далучыліся да мерапрыемства, даведаліся аб новых праектах і іх аўтарах.
Аляксандр Лукашэнка: Мы будзем усё рабіць для дзяцей
Апошні рабочы дзень Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў 2024 годзе атрымаўся вельмі кранальным. Кіраўнік дзяржавы наведаў Мінскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу і асабіста павіншаваў малых пацыентаў і іх бацькоў. Новы год яны сустракаюць не дома, а ў бальнічных сценах, таму ім вельмі патрэбныя цяпло і ўвага. Беларускі лідар падзякаваў дактарам і ўсяму медыцынскаму персаналу, якія прыкладаюць максімум намаганняў, каб нават у бальніцы Новы год быў святам і пацыенты хутчэй вярталіся дадому здаровымі.
Як партызаны праз тры гады адказалі на нямецкі «бліцкрыг»
Ліпень 1944 года прынёс вызваленне Гродзеншчыне. І першым буйным цэнтрам на гэтым шляху стаў Астравец. Адметна, што знамянальная дата супала з вызваленнем сталіцы. Але калі Мінск вызвалялі пераважна воінскія часткі, тут галоўную ролю адыгралі партызаны, якія далучыліся да наступальнай аперацыі «Баграціён». Днём 3 ліпеня партызанская брыгада імя ЦК Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі разграміла варожы гарнізон у Астраўцы і трымалася да прыходу рэгулярнай арміі.