Навiны
Кітай застаецца прывабным напрамкам для замежных інвестыцый
Аб’ём дасягнуў амаль 3 трлн. долараў.
Ад першага выступлення да вялікай сцэны: гісторыя поспеху Леры Бернатовіч
Усяго за некалькі гадоў гэтая крохкая дзяўчына з моцным голасам прайшла шлях ад удзельніцы дзіцячых конкурсаў да пераможцы нацыянальнага адбору «Славянскага базару». І сёлета яна прадставіць Беларусь на ХХІV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск 2025». Пра ўласную творчасць, дуэт з Арцёмам Скаролем і падрыхтоўку да галоўнага музычнага конкурсу краіны расказвае Лера Бернатовіч.
Аб’ём продажаў па схеме трэйд-ін у Кітаі перавысіў 1,1 трыльёна юаняў
Цягам студзеня-мая.
Лета пачалося з «Вытокаў»: спартыўна-культурны фестываль прайшоў у Паставах 5–7 чэрвеня
Яркая насычаная праграма падарыла гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства шмат пазітыву і энергіі. Інтэрактывы, майстар-класы, канцэрты, квэсты... Але ж пра ўсё па парадку.
Аляксандр Лукашэнка: Я адчуваю адказнасць за гэты куток нашай агульнай Айчыны
Які гістарычны шлях і сучасныя задачы звязваюць Беларусь і Калініградскую вобласць.
Мінэканомікі: за паўгода часткай новай «Рэгіянальнай ініцыятывы» стала 39 інвестпраектаў
На пачатак чэрвеня паступіла 88 заявак на ўключэнне ў пул інвестпраектаў «Рэгіянальнай ініцыятывы», 39-ці з іх дадзена «зялёнае святло», паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
Сакрэты прафесіяналізму ад «Мінчаніна года — 2024» кіроўцы тралейбуса Галіны Евароўскай
Пасля заканчэння Гродзенскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча тэкстыльшчыкаў (цяпер — Дзяржаўны каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну) Галіна ўладкавалася ў абласным цэнтры на трыкатажную фабрыку прадзільшчыцай. Але неяк прыехала ў Мінск, дзе старэйшыя брат Вячаслаў і сястра Марыя ўжо працавалі ў тралейбусным парку № 3, зазірнула да іх, пасядзела ў кабіне за рулём і адчула: ёй тут падабаецца, гэта месца быццам створана для яе. «А можа, і мне пайсці па вашых слядах?» — спытала ў Марыі і Вячаслава. Тыя яе падтрымалі. Так малодшая Вайшнаровіч паступіла на курсы кіроўцаў тралейбуса і неўзабаве папоўніла рады прафесійных транспартнікаў. А сёння Галіна Іванаўна лічыць: ёй вельмі пашанцавала.
Энергетыкі Мінскай вобласці аднаўляюць электразабеспячэнне пасля начной непагадзі
Мінская вобласць пацярпела ад магутнага навальнічнага фронту, які прайшоў па тэрыторыі Беларусі ў ноч на 8 чэрвеня. Стыхія нанесла найбольшыя страты электрасеткам у Пухавіцкім, Слуцкім, Маладзечанскім і Мядзельскім раёнах, паведамляе «Мінскэнерга».
Беспілотнікі і электратранспарт: у мінскіх парках укараняюць сучасныя метады аховы парадку
З надыходам цёплага сезона сталічныя міліцыянеры ўзмацняюць патруляванне ў парках і іншых зонах адпачынку, каб забяспечыць бяспеку і спакой грамадзян. Акрамя традыцыйных пешых патрулёў, актыўна выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі: у неба паднімаюцца беспілотнікі, якія дазваляюць ахапіць вялікія тэрыторыі і аператыўна рэагаваць на парушэнні. Пра гэта паведамляе SB.by.