Навiны
Беларускія ваенныя пілоты ўдзельнічаюць у першым этапе вучэння войскаў ВПС і ППА
Ваеннаслужачыя 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы ўдзельнічаюць у першым этапе аператыўна-тактычнага вучэння з родамі войскаў ВПС і войскаў ППА. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
Дубіцкая перамагла ў штурханні ядра на чэмпіянаце Расіі па лёгкай атлетыцы
Беларуска Алена Дубіцкая стала пераможцай чэмпіянату Расіі па лёгкай атлетыцы 2025 года, які стартаваў у Казані, паведамляе БелТА.
Гэта клятая фітафтора!
Сёлета для яе проста раздолле: фітафтора любіць вільготнасць і прахалоду. Ідэальныя ўмовы для развіцця гэтага грыбка — тэмпература каля 20 °С і вільготнасць вышэй за 76 %. Менавіта таму ўспышкі фітафтарозу часцей за ўсё здараюцца ў другой палове лета, калі ночы становяцца халоднымі, а раніцай выпадае раса. Дажджы таксама спрыяюць распаўсюджванню хваробы, бо споры грыбка могуць знаходзіцца ў глебе і разам з пырскамі вады трапляць на расліны. Узбуджальнік захворвання распаўсюджваецца вокамгненна, таму ўжо пры першых прыкметах важна пачаць лячэнне.
Мінадукацыі падвяло вынікі ўступнай кампаніі ў ВНУ
У Міністэрстве адукацыі Беларусі падвялі вынікі ўступнай кампаніі-2025 у ВНУ, паведамляе прэс-служба ведамства.
Наталля Пяткевіч праінспектавала ўступныя іспыты ў каледжы мастацтваў
Прыёмная кампанія з думкамі пра збалансаванасць патрэб і набораў у сярэднеспецыяльныя навучальныя установы культурна-мастацкай сферы.
Як развіваецца падзейны турызм у Беларусі?
У сучасным свеце турызм пераўтвараецца са звычайнага падарожжа ў шматгранны сацыяльны і эканамічны феномен. Сярод розных яго відаў асабліва вылучаецца падзейны турызм — сфера, якая ахоплівае культурныя, музычныя, гістарычныя, спартыўныя і іншыя мерапрыемствы, здольныя прыцягнуць шырокую аўдыторыю як унутры краіны, так і з-за мяжы. У нас гэты кірунак сістэмна падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні. Штогод у розных рэгіёнах праходзяць сотні падзей, здольных не толькі задаволіць культурныя патрэбы грамадзян, але і зрабіць значны ўнёсак у эканоміку, павысіць турыстычную прывабнасць і падкрэсліць асаблівасці рэгіёнаў.
Мінкультуры аб’явіла конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый «Славянскага базару ў Віцебску»
Міністэрства культуры аб’явіла конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый (сцэнарных планаў) гала-канцэртаў адкрыцця і закрыцця, конкурсных праграм, паведамляе БелТА.
Фалей пачала барацьбу за 40 тысяч долараў прызавых
Новаспечаная чэмпіёнка Беларусі па тэнісе Алёна Фалей удала стартавала на турніры ў Іспаніі з прызавым фондам 40 тысяч долараў, паведамляе «Мінская Праўда».
Нацагенцтва па турызме прадставіла каляндар падзейных мерапрыемстваў Беларусі на восень
Нацыянальнае агенцтва па турызме падрыхтавала каляндар падзейных мерапрыемстваў «Восень у Беларусі 2025». Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на сайт установы.