Навiны
1 верасня больш за 2,6 тысячы школ і 3,6 тысячы дзіцячых садкоў прымуць 1 млн 50 тысяч школьнікаў і 327,1 тысячы дашкольнікаў
Сёлета свае дзверы адчыняць сем новых школ на 5238 месцаў. У Брэсцкай вобласці ў Пінску пачне працаваць пачатковая школа № 1 на 471 месца, а таксама прыбудова да сярэдняй школы № 1 у Лунінцы на 660 месцаў. У Гродзенскай вобласці з 1 верасня дзяцей прыме сярэдняя школа № 4 у Астраўцы (510 месцаў). У Мінскай вобласці навінкі тры: сярэдняя школа № 2 у Фаніпалі (1050 месцаў), пачатковая школа ў Слуцку (471 месца), сярэдняя школа ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна (1020 месцаў). Адкрыецца новая ўстанова і ў сталіцы — сярэдняя школа № 227 (1056 месцаў).
Малады спецыяліст у абранай прафесіі і на першым рабочым месцы знайшоў сваё прызванне
— Мая прафесія вельмі цікавая і шматгранная, таму што патрабуе ведаў у многіх іншых галінах. Мне павінны быць вядомыя вытворчая магутнасць завода і магчымасці працаўнікоў. Я абавязан дэталёва ведаць увесь вытворчы працэс: ад распрацоўкі дэталяў да збору тэхнікі — і ўмець аб’яднаць работу большасці аддзелаў, — кажа Даніла Юхневіч, інжынер-канструктар цэнтра навукова-тэхнічных распрацовак ААТ " Кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш».
Што рабіць, каб ваша дзіця не стала наркакур’ерам аб злодзеем?
Лічбавае асяроддзе адкрывае вялізныя магчымасці для навучання і камунікацыі, але адначасова патрабуе асаблівай увагі да пытанняў бяспекі. Ва ўмовах імклівага развіцця тэхналогій і пашырэння дзіцячай аўдыторыі ў інтэрнэце асабліва актуальнымі становяцца пытанні абароны непаўналетніх ад кіберпагроз, фарміравання лічбавай граматнасці і стварэння бяспечнага анлайн-асяроддзя.
Юбілеі, рэканструкцыі і гісторыі святыняў аб’ядноўваюць праваслаўных вернікаў па ўсёй краіне
Гэты год багаты на юбілейныя даты, звязаныя з праваслаўнай духоўнай традыцыяй. Ад Полацка да Жыровічаў праходзяць урачыстасці. А яшчэ вядуцца рэканструкцыі храмаў, адбываюцца прэзентацыі культурна-асветніцкіх ініцыятыў.
Беларускія ВНУ падводзяць вынікі прыёмнай кампаніі, а ва ўстановах сярэдняга спецыяльнага і прафесійна-тэхнічнага навучання яна працягваецца
Эксперты — аб выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы з рабочай групай па аналізе дзейнасці НАН
«Інвестыцыі ў навуку сёння — гэта інвестыцыі ў заўтрашні дзень нашых дзяцей»
Як змяніліся школьныя падручнікі да новага навучальнага года
13 законапраектаў унесена ў парадак дня трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў
Графік падрыхтоўкі законапраектаў, а таксама перспектывы міжнароднай дзейнасці дэпутацкага корпуса, вынікі работы парламентарыяў у выбарчых акругах абмеркавалі падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў.
Мінадукацыі падвяло вынікі ўступнай кампаніі ў ВНУ
У Міністэрстве адукацыі Беларусі падвялі вынікі ўступнай кампаніі-2025 у ВНУ, паведамляе прэс-служба ведамства.
Наталля Пяткевіч праінспектавала ўступныя іспыты ў каледжы мастацтваў
Прыёмная кампанія з думкамі пра збалансаванасць патрэб і набораў у сярэднеспецыяльныя навучальныя установы культурна-мастацкай сферы.