Навiны
Жыхар Светлагорска «замініраваў» чыгуначны мост праз Бярэзіну
Жыхар Светлагорска паведаміў дыспетчару хуткай дапамогі аб ілжывым мініраванні чыгуначнага моста праз Бярэзіну, паведамляе БелТА.
На адну пару закаханых у Віцебску стала больш
Фігурка «Закаханыя» ўпрыгожыла Пушкінскі мост у Віцебску
Тры прэм’еры прадставіць Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ў новым сезоне
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ў 34-м тэатральным сезоне прадставіць тры прэм’еры. Пра гэта расказала журналістам дырэктар РТБД Святлана Навуменка, перадае БелТА.
Больш за 100 пісьменнікаў стануць удзельнікамі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе
Больш за 100 пісьменнікаў прымуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства ў Лідзе. Пра гэта журналістам расказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, перадае БелТА.
«Афіцыйна дэлегацыя літаратараў складзе 116 чалавек — гэта прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Самай вялікай стане, вядома ж, дэлегацыя Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Апроч іх, сярод гасцей будуць і іншыя пісьменнікі, паэты, публіцысты, якія самастойна наведаюць свята», — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.
Ён расказаў, што ў гістарычным музеі пройдзе вечар народнага пісьменніка Мікалая Чаргінца. «Госцем стане народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, — дадаў старшыня Саюза. — Вялікую праграму падрыхтавалі нашы гродзенскія калегі на чале са старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Кебіч. Гэта будуць розныя конкурсы, падвядзенне вынікаў. Нават тыя, хто не прыедзе на свята, уманціраваныя ў розныя паэтычныя і мастацкія мерапрыемствы».
Час праводзіць «Дажынкі». Славянскія. Літаратурныя
Міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», які сёлета пройдзе на пачатку верасня, за два дзесяцігоддзі стаў своеасаблівым брэндам не толькі Гомельскага рэгіёна, але і ўвасабленнем сумеснага творчага патэнцыялу Беларусі і Расіі. Што чакае ўдзельнікаў і гасцей ХХ Юбілейнага літаратурнага форуму, які стартуе за некалькі дзён да Дня беларускага пісьменства, мы пацікавіліся ў яго ініцыятара і арганізатара — дэпутата Палаты прадстаўнікоў, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі», вядомага беларускага празаіка, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзіміра ГАЎРЫЛОВІЧА.
Бясплатныя экскурсіі правядуць у Гродне да Дня горада
У Гродне экскурсаводы правядуць бясплатныя экскурсіі, прымеркаваныя да Дня горада, які будуць адзначаць з 3 па 6 верасня. Пра гэта БелТА паведамілі ў Гродзенскім гарвыканкаме.
Беларускае пісьменства ў Лідзе: свята з традыцыямі
Вячаслаў Кузняцоў: конкурс грамадзянскіх ініцыятыў — інструмент для ўдзелу жыхароў у развіцці горада
Пра гэта заявіў старшыня камісіі Мінгарсавета па самакіраванні і правапарадку Вячаслаў Кузняцоў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Колькасць замежных турыстаў у Мінску — самая высокая за апошняе дзесяцігоддзе
У Беларусі абноўлены парадак вядзення рэестра арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў
У Беларусі абноўлены парадак фарміравання і вядзення рэестра арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 жніўня 2025 года № 454, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.