Навiны
Амаль 70% азімага ячменю прыбрана ў Беларусі
У Беларусі ўбрана 170 тыс. га азімага ячменю-69,3% уборачнай плошчы. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Умовы надвор'я не перашкодзяць атрымаць добры ўраджай
У дзень, калі мы прыехалі ў Лідскі раён, з раніцы там стаяў густы туман пасля начнога дажджу: іх гэтым летам надвор’е пасылае шчодра. Але гадзін да 11 туман стаў рассейвацца, у прасветы хмар выглянула сонца. Падняўся лёгкі ветрык, і ўжо бліжэй да поўдня збожжаўборачныя камбайны КСУП «Беліца-Агра» дружна выехалі ў поле, а літаральна ўслед за імі падкаціў УАЗ кіраўніка гаспадаркі Віктара Сінкевіча. Старшыня на свае вочы хацеў паглядзець, як стартуе чарговы дзень жніва.
З чым ішлі людзі на прыём да сенатараў у Гомельскай вобласці
Правядзенне адзінага дня прыёму ў рэгіёнах стала ўжо добрай традыцыяй і свайго роду візітнай карткай Савета Рэспублікі, які з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. У вызначаны дзень сенатары працуюць ва ўсіх без выключэння раёнах вобласці, і жыхары могуць на месцы агучыць прадстаўніку вышэйшай заканадаўчай улады праблемы, якія хвалююць, задаць пытанні, якія цікавяць, або падзяліцца ўласнай ідэяй ці ініцыятывай. Учора такі паўсюдны дыялог з людзьмі члены Савета Рэспублікі праводзілі ва ўсіх райцэнтрах Гомельскай вобласці.
Булойчык выбраны старшынёй Беларускай федэрацыі футбола
У Доме футбола прайшла пазачарговая канферэнцыя Беларускай федэрацыі футбола, на якой адбыліся выбары кіраўніка асацыяцыі, паведамляе БелТА.
Дэлегацыя Пекінскага ўніверсітэта — у БДУ
15 ліпеня пачаўся візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта (ПКУ) у БДУ.
Прадстаўнікі мясцовага самакіравання расказалі пра тое, што хвалюе людзей, і як вырашаюцца іх пытанні
Дажджы ўскладняюць правядзенне жніва
Аграметэаралагічныя ўмовы садзейнічаюць павелічэнню працягласці наліву зерня, што спрыяльна адаб’ецца на паўнаважкасці коласа.
Дэпутаты Магілёўшчыны расказалі як насельніцтва і мясцовыя арганізацыі адрэагавалі на выклік стыхіі
Беларускі рубель аслабеў да асноўных валют на таргах 14 ліпеня
Долар, юань, расійскі рубель узняліся ў кошце на таргах 14 ліпеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамляе БелТА.