Навiны
Аб’яўлены конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта таленавітым маладым вучоным на 2027 год
У Беларусі аб’яўлены рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта таленавітым маладым вучоным на 2027 год, паведамляе БелТА.
Сергяенка: Рэзідэнты Мінскага тэхнапарка вырабляюць запатрабаваную многімі галінамі эканомікі прадукцыю
Рэзідэнты Мінскага гарадскога тэхнапарка вырабляюць высокатэхналагічную прадукцыю, запатрабаваную ў многіх галінах эканомікі, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час наведвання тэхнапарка, паведамляе БелТА.
У Мінсельгасхарчы ацанілі тэрміны правядзення пасяўной кампаніі ў 2026 годзе
Начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Мікалай Лешык расказаў аб тэрмінах правядзення пасяўной кампаніі ў 2026 годзе, паведамляе БелТА.
Упершыню 55-тонныя БЕЛАЗы выйшлі на дарогі даламітавага радовішча ў Віцебскай вобласці
Апошнім часам аўтапарк ААТ «Даламіт», што пад Віцебскам, абнавіўся амаль напалову — ён папоўніўся дзевяццю БЕЛАЗамі: двума грузападымальнасцю 30 тон, пяццю 45-тоннымі і двума 55-тоннымі. І гэта толькі частка комплекснай мадэрнізацыі, якую перажывае прадпрыемства. Дарэчы, яно разам з РУПП «Граніт» — адно з двух прадпрыемстваў у Беларусі, дзе выкарыстоўваюць падобную тэхніку. Кампанія мае намер і надалей замяняць старыя машыны, аддаючы перавагу кар’ерным самазвалам найбольшай грузападымальнасці. А паколькі два новыя 55-тоннікі тут набыты ўпершыню, гэты месяц яны працуюць у тэставым рэжыме — праходзяць абкатку. Карэспандэнт «Звязды» праехала на адным з іх па кар’еры «Гралёва».
Механізацыя, тэхналогіі і працоўныя рэсурсы. Мінсельгасхарч аб падмурку пасяўной кампаніі
Начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Мікалай Лешык расказаў аб падмурку пасяўной кампаніі, паведамляе БелТА.
Салата «Лалік» і «шакаладны» памідор — што прапануюць у новым сезоне сталічныя аграрыі
Вясна ўступае ў свае правы, а разам з ёй абуджаецца і жаданне свежасці — сакавітай зеляніны, хрумсткай агародніны, яркіх фарбаў на талерцы. Мы ўжо з нецярпеннем выглядаем, калі на прылаўках крам з’явіцца першая айчынная прадукцыя, якая пахне не далёкім імпартам, а сапраўднай вясной. І чакаць засталося зусім нядоўга. Генеральны дырэктар УП «Мінскі парнікова-цяплічны камбінат» Сяргей НЕКРАШЭВІЧ расказаў пра новыя віды прадукцыі, павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці і азеляненне сталіцы, якое вось-вось пачнецца.
Еўрапейскі рынак працы не з'яўляецца такім прывабным, як можа здавацца
Здалёку Еўропа іншы раз здаецца зямлёй абетаванай, у якой шчасце, дабрабыт і росквіт гарантаваныя кожнаму. На самай справе еўрапейскі рынак працы не такі ідэальны, як можа падавацца на першы погляд. Пра гэта сведчаць даныя справаздачы міжнароднага аналітычнага агенцтва Gallup.
Вечар бардаўскай песні пройдзе ў Лошыцкай сядзібе 5 красавіка
Мерапрыемства «Пакуль зямля яшчэ круціцца. Вечар бардаўскай песні» пройдзе ў Лошыцкай сядзібе — філіяле Музея гісторыі горада Мінска 5 красавіка. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Што такое кукурузны год і колькі гэтай культуры пасеюць у Беларусі, расказалі ў Мінсельгасхарчы
Начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Мікалай Лешык расказаў БелТА, што такое кукурузны год і колькі гэтай культуры пасеюць у Беларусі.