Навiны
Эксперт: адным з самых эфектыўных спосабаў умацавання міру з’яўляецца пашырэнне рэгіянальнага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва
Лідар М’янмы расказаў аб перспектывах супрацоўніцтва з Беларуссю
З Бішкека Прэзідэнт Беларусі накіруецца ў Паднёва-Усходнюю Азію. Адна з найбольш цікавых краін у гэтым рэгіёне для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва — М’янма. З Мін Аун Хлайнам, які сёння выконвае абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма і з’яўляецца старшынёй Камісіі нацыянальнай бяспекі і міру, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёлета двойчы сустракаўся ў Мінску — падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь высокага госця і на палях саміту ЕАЭС.
2026—2027 гады аб'яўлены ў Беларусі і Кітаі Гадамі прамысловай кааперацыі
Гэта стратэгічнае рашэнне было дасягнута на вышэйшым узроўні — у ходзе сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна 31 жніўня 2025 года на саміце ШАС у Цяньцзіні.
Беларусь і Растоўская вобласць падпісалі план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2026—2028 гады
План мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Растоўскай вобласцю на 2026—2028 гады падпісаны падчас пасяджэння Рабочай групы па супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Растоўскай вобласцю РФ, перадае БелТА.
Рахмон лічыць важным задзейнічаць патэнцыял МПА ў развіцці супрацоўніцтва краін СНД
Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон лічыць пляцоўку МПА СНД запатрабаванай для канструктыўнага дыялогу дзяржаў-членаў. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый, паведаміла БелТА.
Мінск і Масква пашыраюць турыстычнае супрацоўніцтва
Масква 14—16 лістапада прадставіць турыстычны патэнцыял у Мінску. У беларускай сталіцы пройдзе некалькі мерапрыемстваў, аб’яднаных тэмай турызму і гасціннасці: мае адбыцца выязная бізнес-місія маскоўскай турыстычнай галіны і адкрыццё турыстычнага цэнтра «Масква» на плошчы Свабоды.
Фармацэўтыка, турызм, медыцына. Беларусь і Шры-Ланка вызначылі прыярытэтныя кірункі супрацоўніцтва
Беларусь і Шры-Ланка вызначылі прыярытэтныя кірункі супрацоўніцтва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, перадае БелТА.
Турэцкая парламенцкая дэлегацыя наведвае Беларусь
Турэцкая парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком міжпарламенцкай групы дружбы «Турцыя — Беларусь» Вялікага нацыянальнага сходу Турэцкай Рэспублікі Сельманам Эсерам будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі з 25 па 30 кастрычніка 2025 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Снапкоў: беларускія прадпрыемствы гатовыя ўдзельнічаць у праграмах па развіцці аграрнага сектара Казахстана
Беларускія прадпрыемствы гатовыя прыняць удзел у праграмах па развіцці аграрнага сектара Казахстана. Пра гэта заявіў першы намеснік Прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў падчас пасяджэння міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Астане, паведаміла БелТА.