Навiны
Дзіцячае свята і баль для пажылых. У Мінскай вобласці пройдуць традыцыйныя навагоднія акцыі
Абласное дзіцячае свята і баль для пажылых — у Мінскай вобласці да традыцыйных навагодніх акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы» падрыхтаваны шэраг цікавых мерапрыемстваў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Як зберагчы дзіця ад бяды з інтэрнэту
Дзеці і падлеткі — самыя актыўныя і разам з тым самыя даверлівыя карыстальнікі інтэрнэту. Яны прагнуць прызнання, новых уражанняў, лёгка вядуцца на розныя хітрыкі, што робіць іх ідэальнай мішэнню для зламыснікаў.
Эксперты абмеркавалі бяспечнасць прадукцыі для дзяцей
У Мінску прайшла навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная пытанням бяспекі дзіцячых цацак ва ўмовах росту новых тэхналогій і павелічэння асартыменту тавараў. У ёй узялі ўдзел больш за 90 спецыялістаў з Беларусі і Расіі. Эксперты абмяркоўвалі тэхнічнае і заканадаўчае рэгуляванне, рызыкі, а таксама шляхі павышэння якасці і бяспекі прадукцыі для самых маленькіх спажыўцоў.
Пах, гук і нават радыялогія: як у Беларусі правяраюць бяспеку дзіцячых цацак
Каб цацкі маглі легальна паступаць у продаж у Беларусі, яны павінны прайсці комплексныя выпрабаванні на адпаведнасць нормам бяспекі. Гэтыя праверкі праводзяць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, а таксама лабараторыі сістэмы Дзяржстандарту. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
«Трэба дома бываць часцей...»
Пажаніўшыся, гэтыя маладыя (як многія ці нават усе!) сталі дружна віць сваё сямейнае гняздзечка. Абое працавалі тады ў саўгасе, разам гатавалі ежу (хто б ведаў, як гэтыя навыкі потым спатрэбяцца — прычым гаспадару!), пакрысе абжываліся... У сям’і адно за адным нараджаліся дзеці.
Выбраць прафесію маладому чалавеку трэба дапамагаць яшчэ ў школе
Выбар прафесіі — адно з самых значных рашэнняў у жыцці кожнага маладога чалавека, якое вызначае будучыню, а таксама ўплывае на развіццё эканомікі краіны. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўдзяляе пытанню ўсебаковай падтрымкі моладзі вялікую ўвагу. На нарадзе па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы ў верасні 2023 года Прэзідэнт Беларусі заявіў, што найбольш таленавітыя, перспектыўныя абітурыенты павінны быць запатрабаваныя ў нас, на Радзіме. Для гэтага кіраўнік дзяржавы даручыў забяспечыць нашай моладзі ўмовы для прафесійнага станаўлення і развіцця ў сваёй краіне.
У Мінпрацы расказалі аб мерах падтрымкі сем’яў з дзецьмі-інвалідамі
Змяненні, якія набылі сілу ў 2025 годзе, закранаюць некалькі ключавых аспектаў жыцця дзяцей і іх бацькоў.
З пачаткам другой чвэрці ў школах Мінска стартаваў новы праект па ўкараненні эксперыментальнага двухтыднёвага рацыёну
Пасля нарады ў Прэзідэнта, дзе абмяркоўвалася пытанне харчавання ў школах Беларусі і асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню запатрабаванасці прапанаванага меню сярод навучэнцаў, Міністэрства адукацыі прыняло рашэнне ўвесці і апрабаваць новае двухтыднёвае меню ў мінскіх школах.
Віцебская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў распачала рэалізацыю праекта «Вуснамі немаўляці»
Палітычная адукаванасць, дасведчанасць насельніцтва аб тым, якую ролю адыгрываюць народныя выбраннікі ў вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці жыхароў сваёй мясцовасці і краіны ў цэлым, павінны фарміравацца ў дзяцінстве, палічылі ў асацыяцыі. Таму прынялі рашэнне аб арганізацыі сустрэч дэпутатаў мясцовых Саветаў са школьнікамі.