Навiны
Нацбанк прэзентаваў новы графічны знак беларускага рубля
Сімвал устойлівасці, раўнавагі і стабільнасці
Якім быў рынак нерухомасці летась і чаго чакаць сёлета?
Рынак нерухомасці Беларусі ў мінулым годзе характарызаваўся ростам цэн на кватэры (на больш чым 20 % за год у сталіцы) на фоне зніжэння актыўнасці пакупнікоў і памяншэння колькасці прапаноў. Чаму самым актыўным па куплі-продажы кватэр стаў кастрычнік? Якія дамы карыстаюцца папулярнасцю ў пакупнікоў? Чаго чакаць ад рынку нерухомасці ў 2026 годзе? Пра асноўныя тэндэнцыі расказала начальнік упраўлення ацэнкі Нацыянальнага кадастравага агенцтва Вераніка САЛАЎЁВА.
Сустракаем люты з мастацтвам: найлепшыя спектаклі і канцэрты на два дні
Студзень заканчваецца, але казка — працягваецца! Гэтыя выхадныя на стыку двух месяцаў — ідэальны час, каб акунуцца ў свет цяпла, дабра і выдатных гісторый. Мы сабралі для вас падзеі, якія стануць мастком з зімовых цудаў у лютаўскую рамантыку.
Беларусь увайшла ў топ замежных напрамкаў для адпачынку расіян на святочныя даты лютага і сакавіка
Беларусь увайшла ў топ замежных турыстычных напрамкаў расіян на святочныя даты лютага і сакавіка, паведамляе БелТА са спасылкай на расійскі саюз туріндустрыі.
Мінск-Мір, Малінаўка і Лябяжы ўвайшлі ў лік самых папулярных мікрараёнаў для пакупкі жылля
Рынак кватэр у Мінску змяншае абароты. Нацыянальнае кадастравае агенцтва падвяло вынікі 4-га квартала — і карціна атрымалася паказальнай: здзелак стала менш, а цэны па-ранейшаму трымаюцца высока. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
239 зваротаў: з якімі пытаннямі пакупнікі ідуць у прафсаюзы
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падвялі вынікі работы грамадскіх прыёмных, якія кожны тыдзень прымаюць звароты ад грамадзян па сітуацыі на спажывецкім рынку. Прыняты і разгледжаны 239 зваротаў, якія датычацца заўваг і прапаноў у сферы тавараў і паслуг. Пры гэтым большасць з іх разгледжаны з выездам на месца.
Рост рэальных заробкаў стымулюе насычэнне рынку працы
Галоўныя ўражанні апошніх студзеньскіх выхадных: афіша на 24 і 25 студзеня
Гатовыя да выхадных, дзе рэальнасць пераплятаецца з фантазіяй, а класіка сустракаецца з сучаснасцю? Наша афіша на 24–25 студзеня — гэта білет у сусветы на любы густ!
У Мінску зацвердзілі аб’екты камунальнай нерухомасці, якія будуць выстаўлены на таргі
У Мінску зацверджаны каляндарны графік уключэння камунальнай нерухомасці ў гаспадарчы абарот. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Эксперты — аб прыярытэтах, якія абазначыў кіраўнік дзяржавы падчас цырымоніі ўручэння сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці
У аўторак Прэзідэнт уручыў сімвалы Дзяржаўнага знака якасці. Гэтай высокай адзнакі прадукцыя шэрагу прадпрыемстваў уганаравана за адпаведнасць такім паказчыкам якасці, як бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць і эстэтычнасць. Сярод пераможцаў — тавары айчынных брэндаў, якія палюбіліся як беларусам, так і замежным спажыўцам. Размова не толькі пра прадукты харчавання, але і пра айчынныя сельгастэхніку і аўтамабілі, якія шчыруюць на палетках і калясяць па дарогах далёка за межамі нашай краіны.