Навiны
Усходні гараскоп на наступны тыдзень
Авен. Вы падсвядома гатовы да барацьбы за свае інтарэсы. Але неабходна змяніць стратэгію і тактыку, зрабіўшы ўпор на дыпламатыю і жаданне дамовіцца. Дзейнічайце мякчэй, будзьце дабрэй, змяніце гнеў на літасць, так будзе лягчэй і вам, і навакольным. Трымаючы сябе ў жорсткіх межах ветлівасці і велікадушнасці, вы можаце атрымаць нечаканае павышэнне па службе або які-небудзь іншы, але не менш прыемны падарунак лёсу.
Уступае ў сілу пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз
Пасля выканання абодвума бакамі неабходных унутрыдзяржаўных працэдур 11 студзеня ўступае ў сілу падпісанае 19 чэрвеня 2020 года пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Зімовы абласны фестываль «Берасцейскія сані» пачынае сваё шэсце сёння ў Кобрыне
Народныя гулянні ў рамках фестывалю «Берасцейскія сані» становяцца добрай традыцыяй на Брэстчыне. У папярэднія гады фэст прымалі Брэст, Баранавічы і Пінск. А сёння «Сані» пачынаюць сваё шэсце ў старажытным Кобрыне.
Фільм пра Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр паказалі ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры
У жыхароў Мінска і гасцей Беларусі з’явілася яшчэ адна абавязковая для наведвання славутасць — Мінскі міжнародны выставачны цэнтр, які адкрыўся на вуліцы Паўліны Мядзёлкі. Там адбываюцца не толькі выставы — дзякуючы інавацыйным тэхналогіям, у цэнтры можна правесці мерапрыемства любога фармату і маштабу. Ёсць магчымасць і для дэманстрацыі кінастужак.
Усходні гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. На гэтым тыдні на дапамогу разлічваць не варта. Усё залежыць толькі ад вашых намаганняў. Адкіньце ўсё неістотнае і засяродзьцеся на сапраўды важных справах. Пятніца і субота пагражаюць дадаць лыжку дзёгцю ў бочку з мёдам, верагодныя замінкі ў справах, спазненні, спрэчкі, раздражненне. У нядзелю інтуіцыя дазволіць вырашыць даўнія асабістыя канфлікты.
Чаго чакаць у год Зялёнай Драўлянай Змеі раскажа кітайскі гараскоп
Згодна з усходнім гараскопам, менавіта гэтай жывёле прысвечаны 2025 год. Па сцвярджэннях астролагаў, ён стане часам змен, мудрасці і інтуітыўнага разумення.