Навiны
У Таджыкістане рыхтуецца анталогія беларускай літаратуры
У Беларусі і Таджыкістана склаліся добрыя літаратурныя адносіны. У мінулыя гады ў Душанбэ выйшаў шэраг кніг з творамі беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на таджыкскую мову. Гэта – проза і паэзія Мікалая Чаргінца, Алеся Бадака, Юрыя Сапажкова, Міколы Мятліцкага, Георгія Марчука, іншых літаратараў нашай краіны. Зараз таджыкскія сябры беларускай літаратуры рыхтуюць анталогію сучаснай беларускай літаратуры.
Беларусь плануе прыцягнуць ільготны крэдыт КНР для інвестпраекта па развіцці «Вялікага каменя»
Беларусь прыцягне ў 2025-2028 гадах ільготны ўрадавы крэдыт Экспартна-імпартнага банка Кітая ў памеры 221 млн кітайскіх юаняў. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 14 ліпеня нумар 381 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Што мяняе новы Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсіённага забеспячэння»
Навацыі Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсіённага забеспячэння» “Звяздзе” пракаментавала намеснік кіраўніка Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Кацярына ЛІХАЧОВА.
Закрыццё фестывалю, тэатральныя сустрэчы. Што сёння чакае гасцей «Славянскага базару ў Віцебску»
Урачыстае закрыццё XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе сёння ў Летнім амфітэатры. Якія яшчэ мерапрыемствы чакаюць гасцей маштабнага форуму, паведамляе БелТА.
У Беларусі аднавілі электразабеспячэнне пацярпелых ад стыхіі населеных пунктаў
У Беларусі аднавілі электразабеспячэнне пацярпелых ад стыхіі населеных пунктаў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў ДВА «Белэнерга».
Сувязь пакаленняў на палатне часу
Да 17 жніўня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў можна ўбачыць работы ўдзельнікаў VII Міжнароднага фестывалю «ТэкСтыльны букет».
БУТБ з-за ўрагану ўвядзе дадатковыя таргі лесанарыхтоўчымі паслугамі
Беларуская ўніверсальная таварная біржа з наступнага тыдня часова зменіць перыядычнасць правядзення біржавых таргоў лесанарыхтоўчымі паслугамі. Аб гэтым паведамілі ў БелТА.
Ці можна прыняць за сына чужога хлопца, адказалі ў маладзёжным тэатры
П’еса Аляксандра Вампілава «Старэйшы сын» — гэта добрая савецкая класіка, да якой шмат разоў звярталіся ў тэатры і кіно. І нягледзячы на вядомасць гісторыі (у тым ліку дзякуючы бліскучым ролям Яўгена Лявонава, Мікалая Карачанцава і Міхаіла Баярскага ў экранізацыі 1975 года) ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры вырашылі яе ўвасобіць на сцэне, рэжысёр-пастаноўшчык Таццяна Аксёнкіна прадставіла прэм’еру напрыканцы тэатральнага сезона.