Навiны
Чым прывабліваюць моладзь студатрады
Магчымасць атрымаць першую рабочую прафесію, павысіць сваю канкурэнтаздольнасць на рынку працы, здабыць фінансавую незалежнасць і нават падарожнічаць — гэта далёка не ўсе прычыны, чаму беларуская моладзь усё часцей аддае перавагу рабоце ў студатрадах. Якія спецыяльнасці даступныя маладым людзям і ў чым перавагі такога працаўладкавання, даведалася карэспандэнт газеты «Звязда».
Прадукты, створаныя пры актыўным удзеле вучоных
Аб тым, як навука дапамагае забяспечыць харчаваннем розныя групы насельніцтва з улікам персанальных запытаў, як у цэлым уплывае на сучаснае харчаванне, карэспандэнту «Звязды» расказалі ў Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці.
Уладзімір Калесніковіч — аб тым, якім павінен быць сапраўдны дэпутат
Ён нарадзіўся і вырас на Піншчыне. Таму ведае тут кожны метр, кожную вёску. Яго Пінская сельская выбарчая акруга № 15 ахоплівае ўвесь раён — ад аддаленых вёсак да гарадскіх шматпавярховікаў. Пра асаблівасці акругі, звароты выбаршчыкаў, дэпутацкія прынцыпы — у інтэрв’ю з членам Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Калесніковічам.
Парламенцкая дэлегацыя Беларусі возьме ўдзел у мерапрыемствах вясновай сесіі МПА СНД у Санкт-Пецярбургу
Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай прыме ўдзел у мерапрыемствах вясновай сесіі Міжпарламенцкай асамблеі СНД, якія пройдуць з 21 па 22 мая ў Санкт-Пецярбургу ў штаб-кватэры Арганізацыі — Таўрычаскім палацы. Пра гэта карэспандэнту «Звязды» паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Амаль лета? Дзе 19 мая слупок тэрмометра падскочыць да +30 °C
Дзе 19 мая слупок тэрмометра падскочыць да 30 градусаў, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
З пачатку года Беларусь па бязвізе наведалі больш як 70 тыс. іншаземцаў
З пачатку года Беларусь па бязвізе наведалі больш як 70 тыс. іншаземцаў, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.
У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі
У панядзелак у Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэмам Ышыкам.
У Беларусі акрэдытаваны тры органы па сертыфікацыі сістэм беражлівага менеджменту
У Беларусі акрэдытаваны тры органы па сертыфікацыі сістэм беражлівага менеджменту, паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Міхаіл Русы прымае ўдзел у Форуме гарадоў у Азербайджане
«Жыллё для міру: бяспечныя і ўстойлівыя гарады і супольнасці»
Многія лічаць, што егер — пасада выключна мужчынская. А ці так гэта на самай справе?
Змрочны лес, дзе ў кожным кутку можа падсцерагаць нечаканасць, падманлівая цішыня, у якой хаваецца дзікі звер, стрэльба, цяжар якой адцягвае руку, — здаецца, тут няма месца жанчыне. Аднак Наталля Філістовіч парушае ўсе стэрэатыпы пра слабы пол. 26 гадоў таму яна звязала сваё жыццё з лясной гаспадаркай і дагэтуль застаецца вернай свайму выбару. Як праходзяць будні жанчыны-егера, мы даведаліся, адправіўшыся на яе працоўнае месца — у лес.