Навiны
Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з Кіраўскай вобласцю абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці
Працоўны тыдзень Прэзідэнта пачаўся з умацавання рэгіянальных сувязяў са стратэгічным партнёрам — Расійскай Федэрацыяй. У Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы з дэлегацыяй Кіраўскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Сакаловым. Кіраўнік расійскага рэгіёна ў нашай краіне раней знаходзіўся з візітамі, аднак сустрэча на найвышэйшым узроўні адбылася ўпершыню.
Мінгарвыканкам аб парыве на ўчастку цепламагістралі: пашкоджанні лакалізаваныя
Ажыццяўляецца пераход на рэзервовыя крыніцы цеплазабеспячэння ў раёнах Мінска, дзе адбылося зніжэнне тэмпературы пасля пашкоджання цепламагістралі. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Андрэй Садоўскі, перадае БелТА.
Лукашэнка павіншаваў ратавальнікаў з прафесійным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам — Днём ратавальніка, перадае БелТА.
З самага пачатку прэзідэнцтва кіраўнік дзяржавы прытрымліваецца прынцыпу: укараняючы новае, захоўваць тое, што ёсць. Датычыцца гэта і пытання абараназдольнасці
Хакейная каманда Прэзідэнта перамагла зборную Гомельскай вобласці ў матчы РХЛ
Каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала другую перамогу ў матчах Рэспубліканскай хакейнай лігі (РХЛ), паведамляе БелТА.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 19 «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)»
Дакумент накіраваны на ўмацаванне іміджу Беларусі як флагмана ў сферы фінансавых IT-тэхналогій і прадугледжвае стварэнне ўмоў для дзейнасці ў краіне крыптабанкаў.
У Мінску плануюць пабудаваць флагманскія цэнтры для аказання экстраннай медыцынскай дапамогі
У Мінску пабудуюць флагманскія цэнтры для аказання экстраннай медыцынскай дапамогі. Пытанні рэалізацыі праектаў абмеркавалі на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, паведаміла БелТА.
Віктар Дзенісенка вызвалены ад пасады пасла Беларусі ў Таджыкістане
Наталля Паўлючэнка прызначана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Наталля Паўлючэнка прызначаная членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Адпаведны ўказ № 14 падпісаў 15 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.
Лукашэнка накіраваў спачуванне каралю Тайланда ў сувязі з катастрофай на чыгунцы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку катастрофы на чыгунцы, паведамляе БелТА.