Навiны
Беларусь і Кітай маюць намер працягваць развіццё супрацоўніцтва ў сферы бяспекі
Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч 26 жніўня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуанем, перадае БелТА.
Расія зацікаўлена супрацоўнічаць з Беларуссю ў галіне выкарыстання ШІ ў медыцыне
Развіццё штучнага інтэлекту абмеркавалі 25 жніўня беларускія і расійскія вучоныя на фарсайт-сесіі ў рамках Міжнароднага фарсайту ў сферы штучнага інтэлекту ў Беларусі, паведамляе БелТА.
Трамп лічыць, што ЗША змогуць выбудаваць «выдатныя адносіны» з Кітаем
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп лічыць, што Злучаныя Штаты змогуць наладзіць «выдатныя адносіны» з Кітаем. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Кітайскія вучоныя распрацавалі шматфункцыянальнага мікраробата ва ўмовах звышнізкіх тэмператур
Група навукоўцаў Паўночна-заходняга політэхнічнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам акадэміка Чжан Вэйхуна сумесна з даследчыкамі з Гарадскога ўніверсітэта Сянгана і Сянганскага політэхнічнага ўніверсітэта распрацавалі шматфункцыянальнага мікраробата з гнуткім корпусам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
ШАС — гэта ўнікальная пляцоўка для адкрытага дыялогу
У Літве расце колькасць выпадкаў працоўнай эксплуатацыі, сярод пацярпелых ёсць беларусы
У Літве заявілі аб трывожнай тэндэнцыі: імкліва расце колькасць выпадкаў працоўнай эксплуатацыі мігрантаў, сярод найбольш пацярпелых — грамадзяне Беларусі і Украіны, паведамляяе БелТА.
У пяці аўтаномных раёнах Кітая назіраўся значны эканамічны рост
Сукупны ВРП перавысіў 8,3 трлн юаняў.
Пантус: Беларусь з апярэджаннем графіка працуе над пускавой устаноўкай для «Арэшніка»
Беларусь з апярэджаннем графіка працуе над вырабам пускавой устаноўкі для расійскага ракетнага комплексу «Арэшнік». Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, паведамляе БелТА.
Беларусь увайшла ў топ-5 пастаўшчыкоў рапсавага алею ў Кітай
Беларусь займае другое месца сярод пастаўшчыкоў рапсавага алею на кітайскі рынак, саступаючы толькі Расіі, паведамляе «Мінская Праўда».
Экспазіцыя, прысвечаная культуры пасмяротных масак, працуе ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа да канца верасня
Да пасмяротных масак як асобнага кірунку мастацтва многія ставяцца насцярожана. Тым не менш старажытнае майстэрства працягвае існаваць: неабыякавыя да яго і скульптары, і гледачы, пра што сведчыць апроч іншага асаблівая ўвага апошніх да арыгінальных экспанатаў, якія ўваходзяць у экспазіцыі розных музеяў свету. Хоць, дарэчы, часта пасмяротныя маскі рабіліся не з мэтай далейшай дэманстрацыі — неабходнасць гіпсавых злепкаў тлумачылася тым, што яны дапамагалі мастакам падчас пазнейшага стварэння скульптурных партрэтаў.