Навiны
Сапраўдныя мужчыны — хто яны? І якім жанчынам дастаюцца?
Кожнай жанчыне хочацца быць у пары з сапраўдным мужчынам. Мужчынам ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Каб ён трымаў за руку, аберагаў ад падзенняў і нягод. Каб усе навакольныя разумелі, што ты — яго жанчына, якая пад жалезнай абаронай, як кажуць, за каменнай сцяной. Сапраўдны мужчына — вобраз зборны. Гэта нейкі шаблон, вакол якога лунае шмат міфаў. Па такіх шаблонах ствараюць герояў фільмаў, мульцікаў і казак.
Усходні гараскоп на наступны тыдзень
Авен. На гэтым тыдні на рабоце могуць узнікнуць дробныя непрыемнасці, якія лёгка выправіць, але яны зоймуць шмат часу. Начальства, мяркуючы па ўсім, пакуль не гатова падтрымаць вашы новыя ідэі, але ўсё ж знайдзіце магчымасць іх выказаць. Вас чакаюць духоўны рост і самаўдасканаленне, праўда, для гэтага спатрэбяцца некаторыя намаганні.
9 трэндавых паліто і куртак, якія будуць актуальныя гэтай вясной
Паліто — не проста прадмет адзення, гэта ключавы элемент асабістага стылю. Гэта — інвестыцыя, якая акупіцца не толькі цяплом і камфортам, але і ўпэўненасцю ў сабе. Правільна падабранае па фігуры, зробленае з якаснага матэрыялу, яно здольнае пераўтварыць нават самы просты вобраз, праслужыць не адзін сезон і стаць верным спадарожнікам ва ўсякіх прыгодах і абставінах. Каб паліто захоўвало сваю прывабнасць і функцыянальнасць на доўгія гады, не забывайцеся аб правільным доглядзе: ролік для далікатнай чысткі шарсцяных тканін і адпраўка ў хімчыстку перад тым, як прыбраць гэты элемент аддзення на заслужаны летні адпачынак.
«Вечар музыкі і танца», «Чырвоны шоўк» і рок-канцэрт у цемры
Аперэта «Містэр Ікс», «Паток», «Паненка-сялянка», «Вечар музыкі і танца», «Гiсторыя кахання», «Піліпка і Ведзьма», гурт «Аўра», «Чырвоны шоўк», «Жаніх», спектакль «Мужчына ў падарунак», выстава «Сапраўдны кацячы Эрмітаж» і рок-канцэрт у цемры «Настрой у стылі Rock» — штотыднёвая афіша «Звязды».
Надвор'е: У апошняй дэкадзе лютага маразы проста «зашкальваюць»
Нездарма апошні месяц зімы на нашай тэрыторыі лічыцца самым халодным. Кантынентальны характар надвор’я прыплюсоўваецца да арктычных вятроў і антыцыклонаў. Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у канцы тыдня надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Бранскай вобласцю Расіі.
Хто зашмат жадае, той... дыплом атрымае
Дадому Андрэй Пятровіч ехаў задаволеным: удалося такі вырашыць важнае пытанне, да таго ж — пятніца, наперадзе два выхадныя. Можна...
Галоўныя прынцыпы поспеху сапраўдных лідараў
Поспех — не выпадковасць. Дасягненне поспеху цалкам і поўнасцю заслуга самой асобы. Кожны, хто імкнецца да поспеху, павінен выпрацаваць свой эфектыўны спосаб дасягнення мэт, а нашы прынцыпы дапамогуць натхніцца на яго.
Усходні гараскоп на наступны тыдзень
Авен. На гэтым тыдні, падтрымліваючы адносіны з калегамі, не будзьце занадта шчырыя. Асабістае жыццё няхай застанецца ў цені. У сярэдзіне тыдня магчымая камандзіроўка, вынікі якой станоўча адаб’юцца на вашым службовым прасоўванні. Калі вы задумалі рамонт ці куплю новай машыны, то неабходна ўсё прадумаць і пралічыць выдаткі загадзя.
Стылёвыя прыёмы з мужчынскага тыдня моды, якія хочацца паўтарыць
Тыдзень мужчынскай моды — гэта не толькі тэрыторыя мужчынскіх касцюмаў і строгіх ліній. Гэта скарбніца натхнення і нечаканых стылістычных рашэнняў, якія лёгка адаптаваць у жаночы гардэроб, дадаўшы вастрыні і свежасці звыклым вобразам. Мы пільна праглядзелі апошнія трэнды з мужчынскіх паказаў і вылучылі самыя цікавыя прыёмы, якія дапамогуць вам выглядаць бездакорна, гуляючы з гендэрнымі межамі і ствараючы ультрамодныя вобразы.