
Жапараў заявіў аб узмацненні тэхналагічных выклікаў у ЕАЭС
Актуальнасць тэхналагічных выклікаў на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза ўзмацняецца. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму «Стратэгія Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы», перадае БелТА.

Такаеў: Лічбавізацыя, штучны інтэлект павінны стаць безумоўным прыярытэтам ЕАЭС
Лічбавізацыя, штучны інтэлект павінны стаць безумоўным прыярытэтам ЕАЭС. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на пленарнай сесіі IV Еўразійскага эканамічнага форуму ў Мінску, паведамляе БелТА.

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена шасці кітайскім кампаніям за паспяховую рэалізацыю праектаў
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена шэрагу кітайскіх кампаній, якія ўдзельнічалі ва ўзвядзенні нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту. Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Чым прываблівае турыстаў Мядзельскі раён?
Унікальная прыродная скарбніца Беларусі, месца прыцягнення сотняў тысяч турыстаў, дзівосны маляўнічы край з унікальнымі ландшафтамі, багаццем азёр і мінеральных крыніц, першароднымі лясамі і найчысцейшым гаючым паветрам — гэта ўсё аб паўночным рэгіёне Міншчыны — Мядзельскім, які па праве называюць азёрным краем. Менавіта азёры, асабліва найбуйнейшае возера краіны Нарач, надаюць рэгіёну непаўторны каларыт, які нязменна прыцягвае тысячы турыстаў.

Прэзідэнт Кубы прапануе стварыць у сваёй краіне хаб для транзіту прадукцыі ЕАЭС у Лацінскую Амерыку
Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель Бермудэс прапануе зрабіць у сваёй краіне хаб для транзіту прадукцыі ЕАЭС у Лацінскую Амерыку. Аб гэтым ён заявіў у сваім выступленні на Еўразійскім эканамічным форуме ў Мінску, перадае БелТА.

Мінск увайшоў у лік самых недарагіх для жыцця гарадоў свету
Беларуская сталіца ўвайшла ў лік найбольш даступных гарадоў свету па кошце жыцця. Пра гэта сведчаць дадзеныя новага рэйтынгу сэрвісу Numbeo.

Восем беларусаў сталі фіналістамі юнацкага чэмпіянату Еўропы па пяцібор'і ў Іспаніі
Восем беларускіх спартсменаў выйшлі ў фіналы чэмпіянату Еўропы па сучасным пяцібор’і сярод спартсменаў не старэйшых за 17 гадоў, што праходзіць у Барселоне, паведамляе БелТА.

У Гродна з’явіўся новы горад-пабрацім у Расіі: пагадненне падпісана з Омскам
Пагадненне аб пабрацімскіх сувязях падпісалі першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Дзмітрый Савашэвіч і мэр Омска Сяргей Шэлест. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

Прадукцыя беларускіх вытворцаў прадстаўлена на выстаўцы «Кітай-Еўразія»
Прадукцыя беларускіх вытворцаў прадстаўлена ў фармаце калектыўнай экспазіцыі Made in Belarus на 9-й міжнароднай выстаўцы ЭКСПА «Кітай — Еўразія», якая праходзіць 26-30 чэрвеня ў горадзе Урумчы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітайскай Народнай Рэспублікі. Аб гэтым паведамілі ва УП «Белінтэрэкспа» БелГПП.

У Магілёве сустрэлі ўдзельнікаў сумеснага беларуска-расійскага культурна-асветнага праекта «Цягнік Памяці»
Цягнік прыбыў на станцыю «Магілёў» пад гукі духавога аркестра і прывітальныя воклічы сустракаючых. Прыйшло шмат моладзі, прысутнічалі малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў, прадстаўнікі абласной улады, дэпутаты. Удзельнікаў праекта сустракалі як доўгачаканых гасцей — з усмешкамі, букетамі кветак.