Top.Mail.Ru

Навiны

Беларускія ваенныя пілоты ўдзельнічаюць у першым этапе вучэння войскаў ВПС і ППА
263

Беларускія ваенныя пілоты ўдзельнічаюць у першым этапе вучэння войскаў ВПС і ППА

Ваеннаслужачыя 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы ўдзельнічаюць у першым этапе аператыўна-тактычнага вучэння з родамі войскаў ВПС і войскаў ППА. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.


Даведаліся, як у ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна  штогод выходзяць на новыя рэкорды

Даведаліся, як у ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна штогод выходзяць на новыя рэкорды

«Сакрэт паспяховага ўраджаю — работа зладжанай каманды». Такім меркаваннем падзяліўся дырэктар ААТ «Кухчыцы» Сяргей Здрок. Паводле яго слоў, добрыя намалоты — заслуга працавітых людзей, патрыётаў краіны і сваёй роднай «кухчыцкай» зямлі. «Сёння ў гаспадарцы ўбрана больш за 1 200 гектараў, намалочана больш за 11 000 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці каля 90 цэнтнераў з гектара. Рапс убраны на плошчы больш за 300 гектараў, намалочана больш за 1 200 тон, сярэдняя ўраджайнасць каля 40 цэнтнераў з гектара», — расказаў кіраўнік прадпрыемства, якое ў гэту ўборачную ва ўсіх на слыху.


ЕЭК вывучае мэтазгоднасць заключэння пагаднення аб свабодным гандлі з Тунісам
339

ЕЭК вывучае мэтазгоднасць заключэння пагаднення аб свабодным гандлі з Тунісам

Перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Туніскай Рэспублікай абмеркаваны ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.


Беларускія аграрыі намалацілі 4 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 4 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 4 млн т збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


У ЗША назвалі прычыну крушэння батыскафа «Тытан» у 2023 годзе
275

У ЗША назвалі прычыну крушэння батыскафа «Тытан» у 2023 годзе

Берагавая ахова ЗША ў апублікаваным расследаванні, прысвечаным крушэнню батыскафа «Тытан» у 2023 годзе, заявіла, што прычынай выбуху апарата стала «няспраўная канструкцыя». Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Reuters.

Юрый Горлаў: «Добры стаіць ураджай. Ёсць што ўбіраць»

Юрый Горлаў: «Добры стаіць ураджай. Ёсць што ўбіраць»

Будзем і са збожжам, і з агароднінай, і з бульбай
Хлебаробам на ўсходзе краіны дапамагае зводны ўзвод Мінабароны

Хлебаробам на ўсходзе краіны дапамагае зводны ўзвод Мінабароны

З раніцы як з вядра ліў дождж. Перапынак зрабіў толькі на паўгадзіны, калі я ўжо пад’язджала да Мсціслава. Паабапал дарогі разгарнулася бязмежнае залатое поле. Каласы моцныя, зерне налітае — прыгажосць неверагодная. Парадавалася за тутэйшых аграрыяў: малайцы! На жаль, непагадзь не дала паназіраць у поўнай меры за працэсам жніва. Але я пераканалася, што нават у дождж работа ў гаспадарках кіпіць.

Магілёўская інспекцыя Дзяржнагляду звяртае ўвагу на якасць школьных тавараў
329

Магілёўская інспекцыя Дзяржнагляду звяртае ўвагу на якасць школьных тавараў

Спецыялісты Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржнагляду знаходзяць у рэалізацыі не вельмі якасныя школьныя тавары. Існуюць патрабаванні, ў адпаведнасці з якімі ранец, заплечнік, партфель павінны мець святлоадбівальныя элементы, каб дзіця было прыкметным у цёмны час на дарозе. Пры выбары сшыткаў і дзённікаў неабходна звяртаць увагу на тое, каб яны былі выразна пралінеены, папера не была жоўтай, а шчыльнасць старонак не дазваляла напісанаму перадрукоўвацца на адваротны бок. Фарбы павінны мець інфармацыю, што яны прызначаны для дзяцей. Не дапушчальна прысутнасць у іх пабочных уключэнняў і пахаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю