Навiны
У Беларусі плануюць удасканаліць закон аб урэгуляванні неплацежаздольнасці
Мінэканомікі ініцыюе мерапрыемствы па ўдасканаленні закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці», паведамілі ў прэс-службе міністэрства.
Лукашэнка падпісаў закон Аб рыэлтарскай дзейнасці
Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Вялікай Перамогі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Аб гэтым паведамілі ў прэсс-службе кіраўніка дзяржавы.
Пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі адбылося пасяджэнне Экспертнага савета
Законапраект па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці ўнесены ў Палату прадстаўнікоў
У Палату прадстаўнікоў урадам унесены праект закона «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Нявопытным альпіністам могуць забараніць узыходжанне на Эверэст
Непал плануе выдаваць дазволы на ўзыходжанне на Эверэст толькі вопытным альпіністам, якія пакарылі хаця б адзін з гімалайскіх «сямітысячнікаў», паведамляе Sputnik.
Унесены карэктывы ў парадак занятасці насельніцтва
Урад унёс змены ў 18 пастаноў у рамках Закона аб занятасці насельніцтва. Асноўныя новаўвядзенні датычацца падыходаў да працаўладкавання людзей з інваліднасцю, парадку ўстанаўлення броні прыёму на работу, працаўладкавання бацькоў, абавязаных кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, кампенсацыі затрат на аплату працы грамадзян, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі. Пра гэта расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Дэпутаты абмеркавалі асобныя палажэнні праекта Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей»
Законапраект ужо разгледжаны дэпутатамі ў першым чытанні, аднак шэраг новаўвядзенняў патрабуе сур’ёзнага ўдасканалення, каб на практыцы ні ў педагагічнай супольнасці, ні ў дзяцей і іх бацькоў не ўзнікала ні пытанняў, а тым больш праблем. Якія заканадаўчыя крокі яшчэ неабходна зрабіць, каб абараніць дзяцей ад псіхалагічнага і фізічнага ўздзеяння, абмеркавалі падчас рабочай нарады з удзелам парламентарыяў, прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, іншых зацікаўленых органаў.
Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці
Прэзідэнт падпісаў Закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», якім комплексна ўдасканальваецца крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае заканадаўства.
Якія навацыі прадугледжаны абноўленым Законам «Аб дарожным руху»?
Асобы, якія дасягнулі сямнаццацігадовага ўзросту, змогуць атрымліваць права кіравання самаходнымі машынамі сельгаспрызначэння, а таксама колавымі трактарамі з рухавікамі магутнасцю да 110,3 кілавата (напрыклад, такімі як «Беларус-1221»). Гэта дасць магчымасць больш актыўна прыцягваць вучняў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі да пасяўных і ўборачных работ.